Італьянскае каралеўства (774—962)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каралеўства
Італьянскае каралеўства
лац.: Regnum Italiae, або Regnum Italicum
Сцяг
Сцяг
     Каралеўства Італія ў 1000 годзе
     Каралеўства Італія ў 1000 годзе
< 
< 
< 
 >
781 — 1648

Сталіца
Мова(ы) Gallo-Italic[d]
Сцяг Італіі Гісторыя Італіі
Flag of Italy
Старажытны свет
Дагістарычная Італія
Этрускі (XII—VI стст. да н.э.)
Вялікая Грэцыя (VIII—VII стст. да н.э.)
Старажытны Рым (VIII ст. да н.э. — V ст. н.э.)
Італія пад уладай остготаў (V—VI стст.)
Сярэдневякоўе
Сярэдневяковая Італія
Італія пад уладай Візантыі (VI—VIII стст.)
Лангабардскае каралеўства (VI—VIII стст.)
Сярэдневяковае каралеўства Італія
Іслам і нарманы ў паўднёвай Італіі
Марскія рэспублікі і Італьянскія гарады-дзяржавы
Новы час
Італьянскі Рэнесанс (XIV—XVI стст.)
Італьянскія войны (1494—1559)
Італія ў Новы час (1559—1814)
Рысарджымента (1815—1861)
Сучасная гісторыя
Каралеўства Італія (1861—1945)
✰ Італія ў Першай сусветнай вайне (1914—1918)
Фашызм і каланіяльная імперыя (1918—1945)
Італія ў Другой сусветнай вайне (1940—1945)
Найноўшая гісторыя Італіі (1945—цяперашні час)
Свінцовыя гады (1970-я — 1980-я)
Асобныя тэмы
Гістарычныя дзяржавы Італіі
Ваенная гісторыя Італіі
Эканамічная гісторыя Італіі
Генетычная гісторыя Італіі
Выбарчая гісторыя
Гісторыя моды ў Італіі
Паштовая гісторыя
Чыгуначная гісторыя
Гісторыя грошай у Італіі
Гісторыя музыкі ў Італіі

Партал «Італія»

Італійскае каралеўства (лац.: Regnum Italiae ці Regnum Italicum), або Ламбардскае каралеўства — сярэдневяковая дзяржава ў Паўночнай Італіі, якая існавала з 781 года. У 951 (канчаткова ў 961) годзе каралеўства было ўключана ў склад Свяшчэннай Рымскай імперыі і да 1648 года яе імператары насілі тытул караля Італіі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Італія ў складзе Каралінгскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

У 774 годзе кароль франкаў Карл Вялікі заваяваў Лангабардскае каралеўства і каранаваўся ў Павіі як кароль лангабардаў. Аднак у 781 годзе ён вылучыў Італію ў якасці васальнага каралеўства свайму малалетняму сыну Піпіну (777 — 8 чэрвеня 810). Пасля каранацыі Карла імператарам у 800 годзе каралеўства ўваходзіла ў склад Каралінгскай імперыі.

Пасля смерці Піпіна ў 810 годзе каралеўства зноў апынулася пад непасрэдным кіраваннем Карла, аднак у 812 годзе ён прызначыў намеснікам незаконнага сына Піпіна, Бернарда (каля 797—17 красавіка 818), а неўзабаве ён ужо згадваўся з каралеўскім тытулам. Пасля смерці Карла новы імператар, Людовік I Набожны пацвердзіў падараванне, аднак у чэрвені 817 года Людовік I Набожны, жадаючы замацаваць спадчынныя правы сваіх сыноў на Франкскую дзяржаву, апублікаваў «Акт аб парадку ў Імперыі» (Ordinatio imperii), у якім надзяляў Лотара I вялікімі ўладаннямі і тытулам суправіцеля, а малодшых сыноў — Піпіна і Людовіка — прызначаў падпарадкаванымі каралямі. Пра Бернарда ў дакуменце не было сказана ні слова, хоць, фармальна, яго права на прастол Італіі сумневу не падвяргалася, аднак дакумент выклікаў незадаволенасць Бернарда, чый статус як кіраўніка стаў нявызначаным. Да таго ж сярод найбліжэйшага атачэння караля Італіі было шмат людзей з ліку тых, каго імператар Людовік у апошні час адхіліў ад свайго двара. Саветнікі Бернарда пачалі падбухторваць яго прыняць тэрміновыя меры для замацавання за сабой бацькаўскай спадчыны. Бернард паддаўся і ўвосень пачаткаў падрыхтоўку да працэдуры прынясення яго падданымі прысягі яму, а не Лотару, як таго патрабаваў імператар. Пра гэта ворагі Бернарда — біскуп Вероны Ратольд і граф Брэшыі Супан, перабольшыўшы маштабы змовы, неадкладна даклалі Людовіку Набожнаму. Той хутка сабраў войска і ў снежні выступіў да Шалона. Даведаўшыся пра гэта, Бернард перакрыў праходы ў Альпах, спрабуючы заступіць Людовіку шлях у Італію і абвясціў пра скліканне войска. Аднак, асцерагаючыся малалікасць сваіх войскаў, Бернард паспяшаўся да імператара, каб маліць у яго прабачэння і даказаць сваю вернасць, але, па прыбыцці ў Шалон, ён быў арыштаваны, а ў 818 годзе аслеплены, пасля чаго памёр.

Італія ў выніку дасталася Лотару I, старэйшаму сыну Людовіка Набожнага, каранаванаму ў 817 годзе як імператар і суправіцель бацькі. Лотар разам з братамі некалькі разоў паўставаў супраць бацькі, а пасля яго смерці ў 840 годзе паспрабаваў усталяваць уладу над сваімі братамі, што выклікала вайну. 25 чэрвеня 841 года Лотар быў разбіты братамі ў бітве пры Фантэнэ, а ў 842 годзе быў вымушаны заключыць перамір'е. У выніку ў 843 годзе быў заключаны Вердэнскі дагавор, паводле якога Каралінгская імперыя была канчаткова падзелена паміж Лотарам, Людовікам II Нямецкім і Карлам II Лысым.

Каралеўства ў 843—888 гадах[правіць | правіць зыходнік]

Раздзел Франкскай імперыі па Вердэнскім дагаворы 843 г.

Паводле Вердэнскага дагавора Лотар атрымаў у кіраванне так званае Сярэдзіннае каралеўства, у якое акрамя Італіі ўвайшлі Праванс, бургундскія землі паміж Ронай і Альпамі, землі па правым беразе Роны да Юзэ, Віўе і Ліёна, герцагства Бургундскае па абодва бакі Юры да Арэ з аднаго боку і Соны — з іншага, мазельскую зямлю ад саксонскай мяжы да вусця Шэльды, і зямлю фрызаў паміж вусцямі Рэйна і Везера. Акрамя таго Лотар захоўваў тытул імператара, які фактычна апынуўся прывязаным да тытула караля Італіі.

Пасля Вердэнскага падзелу Лотар яшчэ некалькі разоў з'язджаўся з братамі для перамоў, але з'езды не заміналі сутыкненням паміж братамі. Апошнія гады жыцця Лотар правёў у барацьбе з нарманамі.

Сярэдзіннае каралеўства апынулася недаўгавечным. Ужо пасля смерці Лотара ў 855 годзе паводле Прумскага дагавора яно распалася на 3 каралеўствы: Італьянскае, Латарынгскае і Праванскае, якія дасталіся тром сынам Лотара — Людовіку II, Лотару II і Карлу.

Прумскі падзел каралеўства Лотара I у 855 годзе

Людовік II, каранаваны яшчэ пры жыцці бацькі як кароль Італіі і імператар, атрымаў у сваё распараджэнне ўласна Італьянскае каралеўства, у якое ўваходзіла Паўночная Італія: Ламбардыя, Лігурыя, Таскана, Фрыуль, Раманія, Спалета і Папская вобласць. Акрамя таго, пасля смерці малодшага брата Карла ў 863 годзе Людовік захапіў большую частку Праванса. Усё сваё кіраванне ён спрабаваў падпарадкаваць сабе Паўднёвую Італію, для чаго яму прыйшлося змагацца з арабамі і Візантыяй. У выніку да 871 годзе ён далучыў да свайго каралеўства яе большую частку, аднак усе яго заваяванні апынуліся недаўгавечныя і ўжо ў 872 годзе Паўднёвая Італія зноў здабыла незалежнасць ад караля.

Пасля смерці ў 875 годзе Людовіка II, які не пакінуў сыноў, Папа Ян VIII абвясціў каралём Італіі і імператарам караля Заходне-Франкскага каралеўства Карла II Лысага, які неадкладна адправіўся ў Італію. Па дарозе ён разбіў Карламана, старэйшага сына Людовіка Нямецкага, пасланага затрымаць яго прасоўванне ў Італію, і 17 снежня ўвайшоў у Рым. 25 снежня 875 г. адбылося памазанне Карла на імператарскі прастол. Частка італьянскіх дваран прысягнулася яму на вернасць. Людовік Нямецкі, якому па радавых законах павінен быў бы дастацца імператарскі тытул, спустошыў Латарынгію. Даручыўшы кіраванне Італьянскім каралеўствам Базону В'енскаму, які атрымаў пасада герцага, Карл, заняты барацьбой з пляменнікамі, вярнуўся ва Францыю.

Падчас адсутнасці Карла Італія зведала новае нашэсце арабаў, якія некалькі разоў падступалі да сцен самага Рыма. Папа Ян VIII настойліва клікаў Карла на дапамогу. У чэрвені 877 года імператар памкнуўся, нарэшце, у паход супраць арабаў. У Тартоне ён сустрэўся з папам. Да канца лета Карл уступіў у Павію, разам з Папам, які хаваўся ад пераследнікаў . Затым на працягу некалькіх дзён чакаў падыходу сваіх графаў, але тыя так і не з'явіліся. Затое прыйшла вестка, што нямецкі кароль Карламан, пляменнік Карла стаіць непадалёк. Напалоханы гэтай навінай, Карл адправіўся ў зваротны шлях, так нічога і не зрабіўшы для Папы. Па дарозе ён захварэў і памёр.

Пераемнікам стаў Карламан, а пасля яго смерці — Карл III Тоўсты, малодшы брат Карламана, які ў 881 годзе каранаваўся імператарскай каронай. Карлу ў 884 годзе ўдалося аб'яднаць Каралінгскую імперыю, аднак рэзкая незадаволенасць палітычным курсам Карла Тоўстага вылілася ў адкрытае выступленне знаці супраць караля. 11 лістапада 887 года ў Франкфурце Карл быў пазбаўлены кароны, а імперыя канчаткова распалася.

Каралеўства Італія ў 888—961 гадах[правіць | правіць зыходнік]

Пры каралях Італіі ў 888-961 гадах (Берэнгары I Фрыульскім, Людовіку III Сляпым, Рудольфе II, Гуга Арльскім, Лотары II, Берэнгары II Іўрэйскім (многія з якіх былі да таго ж і каралямі Бургундыі) краіна ўступіла ў эпоху феадальнай раздробненасці. Да 961 года Італія фактычна распалася на шэраг незалежных дзяржаў, якія толькі намінальна з'яўляліся часткай Італіі.

Каралеўства ў складзе Свяшчэннай Рымскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

У 961 годзе Папа Рымскі Ян XII звярнуўся да Атона I з просьбай абараніць яго ад караля Італіі Берэнгара II Іўрэйскага і паабяцаў яму імператарскую карону. Атон неадкладна перайшоў Альпы, атрымаў перамогу над Берэнгарам і быў прызнаны каралём лангабардаў (Італіі), а затым рушыў у Рым. 2 лютага 962 года Атон I быў памазаны на царства і каранаваны імператарам.

Каралеўства Італія ўвайшло ў склад утворанай у 962 годзе Свяшчэннай Рымскай імперыі і фармальна аж да 1648 года было яе складовай часткай. Але фактычна з сярэдзіны XIV стагоддзя імператары Свяшчэннай Рымскай імперыі мелі чыста намінальную ўладу ў Італіі і не ўмешваліся ў яе ўнутраныя і знешнія справы (глядзі таксама артыкул Гвельфы і гібеліны).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Балакин В. Д.. Творцы Священной Римской империи. — М.: Молодая гвардия, 2004. — 356 с. — (Жизнь замечательных людей: Серия биографий; Вып. 1095 (895)). — 5000 экз. — ISBN 5-235-02660-8.
  • Бульст-Тиле Мария Луиза, Йордан Карл, Флекенштейн Йозеф. Священная Римская империя: эпоха становления / Пер. с нем. Дробинской К.Л., Неборской Л.Н. под редакцией Ермаченко И.О. — СПб.: Евразия, 2008. — 480 с. — 1000 экз. — ISBN 978-5-8071-310-9.
  • Лебек С. Происхождение франков. V—IX века / Перевод В. Павлова. — М.: Скарабей, 1993. — Т. 1. — 352 с. — (Новая история средневековой Франции). — 50 000 экз. — ISBN 5-86507-001-0.
  • Тейс Л. Наследие Каролингов. IX — X века / Перевод с французского Т. А. Чесноковой. — М.: «Скарабей», 1993. — Т. 2. — 272 с. — (Новая история средневековой Франции). — 50 000 экз. — ISBN 5-86507-043-6.
  • Фазоли Джина. Короли Италии (888—962 гг.) / Пер. с итал. Лентовской А. В.. — СПб.: Евразия, 2007. — 288 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-5-8071-0161-8.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]