Сярэдні мозг

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Мозг: Сярэдні мозг
Midbrain.gif
Лацінская Mesencephalon

Сярэ́дні мозг — аддзел галаўнога мозга, размешчаны паміж прамежкавым мозгам і вароліевым мостам і мажачком[1].

Складаецца з чатырохбугровага цела і ножак мозга. У чатырохбугровым целе вылучаюць верхнія і ніжнія бугры. Верхнія бугры атрымліваюць імпульсы ад рэцэптараў вачэй і мышцаў галавы, а ніжнія — ад органаў слыху. 3 іх удзелам ажыццяўляюцца арыенціровачныя рэфлексы на святло і гук, рухі вачэй, павароты галавы.

У белым рэчыве сярэдняга мозга знаходзяцца ядры, якія рэгулююць дробныя рухі пальцаў рук, жаванне. 3 сярэднім мозгам звязаны рэфлексы ўтрымання паставы, захавання прамалінейнасці руху, прызямлення, пад'ёму і спуску, павароту цела. Гэтыя рэфлексы ўзнікаюць пры паступленні інфармацыі ад органаў раўнавагі і забяспечваюць складаную каардынацыю рухаў у прасторы.

Ножкі мозга ўяўляюць сабой масіўныя цяжы, у якіх праходзяць узыходныя шляхі да кары вялікіх паўшар'яў і мазжачка і сыходныя шляхі, якія нясуць імпульсы да прадаўгаватага і спіннога мозга.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Машчанка М. Біялогія: вучэб. дапам. для 9-га кл. устаноў агульн. сярэдн. адукацыі з бел. мовай навучання / М. В. Машчанка, А. Л. Барысаў; пер. з рус. мовы В. У. Клімко. — 3-е выд. — Мн.: Нар. асвета, 2011. — ISBN 978-985-03-1531-1.
  • Леанцюк А. С. Сярэдні мозг // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 360. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]