Сіваграк

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Сіваграк
European roller.jpg
Сіваграк звычайны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Coracias

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   553592
NCBI   1
EOL   1

Сіваграк, таксама Сіваваронка[1] (Coracias) — род птушак сямейства сіваваронкавых, атрад ракшападобныя.

Існуе 8 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Афрыцы. Жывуць у лесастэпах, лясах, на ўзлесках, каля высечак, у парках і гаях, саваннах, на акультураных землях. На тэрыторыі Беларусі жыве 1 від: звычайны сіваграк (народныя назвы краска, сінюга) — пералётная птушка.

Даўжыня цела сіваграка звычайнага да 35 см, маса да 190 г. Апярэнне зеленавата-блакітнае з яркім адлівам. На крылах і хвасце ёсць цёмна-сінія ўчасткі. Спіна рыжавата-карычневая. Сярэдняя пара пёраў хваста цёмна-бурая з ліловым напылам. Дзюба моцная, крыху кручкаватая. Корміцца буйнымі жукамі, прамакрылымі, радзей дробнымі пазваночнымі. Нясе 4—6 яец. Зімуе ў Афрыцы.

Зноскі

  1. Напісанне Сіваграк, Сіваваронка, а таксама напісанне на латыні ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.14., Мн., 2002, С.363

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сіваграк // БЭ ў 18 т. Т. 14. Мн., 2002.