Сівушнае масла

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Сівушнае масла — пабочны прадукт спіртавога закісання, утрымліваюцца як прымешка ў нерэктыфікаваным этаноле, атрымліваецца закісаннем і вылучаецца з яго ў працэсе рэктыфікацыі. Сівушнае масла ўяўляе сабой масляністую вадкасць з рэзкім непрыемным пахам, ад светла-жоўтага да чырвона-бурага колеру і з шчыльнасцю 0,83-0,84 г/см³ (пры 20 ° C). Склад і ўласцівасці вагаюцца ў залежнасці ад сыравіны і рэжымаў закісання і адбору фракцый пры рэктыфікацыі, выхад пры рэктыфікацыі этанола - 0,3-0,7%. Галоўная складовая частка - аднаатамныя насычаныя спірты C3-C9, з якіх галоўным кампанентам з'яўляецца ізаамілавы спірт, у склад таксама ўваходзяць ізабуцілавы спірт і прапілавы спірт і ў нязначных колькасцях вышэйшыя спірты, а таксама аліфатычныя альдэгіды, тлустыя кіслоты і фурфурол.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).