Сігер Брабанцкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Сігер (праваруч зверху ў чырвоным) у Раі Дантэ

Сігер Брабанцкі (Sigerius de Brabantia або Siger de Brabantt) (каля 1240-1284, Арвіета) — французскі філосаф, магістр, затым прафесар факультэта мастацтваў Парыжскага універсітэта, заснавальнік артыстычнага факультэта Парыжскага універсітэта, заснавальнік заходнееўрапейскага (т. зв. «лацінскага») авераізма. Аўтар трактатаў і каментарыяў да «Фізікі», «Метафізікі» і іншым твораў Арыстоцеля.

Сігер лічыў, што ісціна рацыянальных ведаў можа прыйсці ў супярэчнасць з ісцінай рэлігійнага адкрыцця. Ён прызнаваў існаванне Бога як першапрычыны, адмаўляў тварэнне з нічога, лічыў, што свет «вечны» Богу. Сігер прыйшоў да высновы аб вечнасці і несатваральнасці свету, мяркуючы, што Бог ёсць першарухавік, але не стваральнік існага, адмаўляў неўміручасць індывідуальнай душы чалавека, адстойваў прыярытэт розуму. Цэнтральным у дактрыне Сігера Брабанцкага было вучэнне аб адзіным, універсальным розуме - агульным для ўсяго чалавецтва.

Ён быў празваны сучаснікамі «Вялікім». Погляды Сігера Брабанцкага былі асуджаныя Альбертам фон Больштэтам, Фамой Аквінскім і інш. Сігер неаднаразова (1270 і 1277 гг.) выклікаўся ў Рым да папскага двара, быў аддадзены суду інквізіцыі, падчас следства забіты асабістым сакратаром.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.