Сіела

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Сіела
Berula erecta 1.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Berula W.D.J.Koch (1826)

Сінонімы
Адзіны від
Siella erecta Сіела прамая
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   29596
NCBI   54827
EOL   595729
GRIN   g:1430
IPNI   30019460-2

Сіе́ла (Siella) — род кветкавых раслін сямейства парасонавыя (Apiaceae). Адзіны від — сіела прамая (Siella erecta).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовая травяністая расліна з прамастойным або прыўзнятым голым, амаль акруглым, тонкабаразнаватым галінастым сцяблом вышынёй да 1,5 м, якое ўкараняецца ў ніжніх вузлах. Карэнішча з падземнымі парасткамі. Лісце непарнаперыстае, ніжняе — на чаранках, з 4-9 парамі яйкападобна-прадаўгаватых надрэзаных лісцікаў, верхняе — больш дробнае, з ланцэтападобнымі лісцікамі і расшыранай похвай. Суквецце — складаны парасонік на кароткім кветаносе. Абгорткі і абгортачкі шматлістныя, травяністыя. Чашачка з шылападобнымі зубцамі. Пялёсткі белыя, адваротнасэрцападобныя. Плод — шырокаяйкападобны віслаплоднік.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Пашырэнне: Сярэдняя і Атлантычная Еўропа, заходнія раёны Усходняй Еўропы, Каўказ, Балканы; як заносная трапляецца ў Паўночнай Амерыцы, Мексіцы, Аўстраліі. На Беларусі знаходзіцца ў асобных лакалітэтах на ўсходняй мяжы пашырэння, ахоўваецца Расце на берагах каналаў, ручаёў, на ўскрайках балот.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Цвіце ў чэрвені-жніўні, пладаносіць у жніўні-верасні. Размнажэнне вегетатыўнае, магчыма, насеннае.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Дэкаратыўная расліна.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Венерын чаравічак Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
III катэгорыя (VU) 


  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 371. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]