Сізіф
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Франц фон Штук. Сізіф
Сізіф (Сісіф, стар.-грэч. Σίσυφος) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі будаўнік і цар Карынфа, пасля смерці (у Аідзе) прысуджаны багамі закатваць на гару цяжкі камень, які, ледзь дасягнуўшы вяршыні, кожны раз каціўся ўніз. Адсюль выразы «сізіфава праца», «сізіфавы камень», якія азначаюць цяжкую, бясконцую і безвыніковую працу і пакуты. Згодна з Гамерам - хітры, заганны і карыслівы чалавек. Першым сярод элінаў скарыстаўся хітрасцю і ашуканствам.
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сізіф