Сіканы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Схема рассялення дагрэчаскіх народаў Сіцыліі (злева направа: элімцы, сіканы, сікулы)

Сіканы (лац.: Sicani) — найстаражытнае вядомае з антычных крыніц насельніцтва Сіцыліі[1], меркавана даіндаеўрапейскае. У XIII стагоддзі да н.э. былі адціснуты сікуламі і элімцамі, а пазней элінізаваны. Сіканам адпавядае археалагічная культура Кастэлуча.

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Тымей з Таўраменіі лічыў сіканаў абарыгенным насельніцтвам (яго сачыненне не захавалася, але на яго спасылаецца Дыядор Сіцылійскі (V,6,1-3). На востраве сапраўды на працягу шматлікіх тысячагоддзяў існавала аўтахтонная культура: важным гістарычным сведчаннем з'яўляецца выяўленне наскальных малюнкаў, датаваных каля 8000 г. да н.э.[2]

Як сцвярджаў Фукідыд[3], сіканы імігравалі з Іберскага паўвострава (верагодна, Каталоніі),[4][5] выцесненыя адтуль лігурамі з ракі Сікан. Гэтыя звесткі Фукідыд запазычыў у сіцылійскага гісторыка Антыёха Сіракузскага, крыніца якога невядомая,[6] аднак паданне пра сіканаў нагадвае гісторыю з'яўлення балараў на Сардзініі.

Шэраг сучасных даследчыкаў разглядаюць сіканаў як ілірыйскае племя, якое захапіла землі, што раней належалі абарыгенам.[7]

Культура і гістарычныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Археалагічныя даследаванні паказваюць, што культура сіканаў зведала ўплыў Мікенскай Грэцыі.[8] Таксама ў матэрыяльнай культуры даантычнай Сіцыліі маецца значнае падабенства з культурай Мальты эпохі мегалітычных храмаў. Так, кераміка паселішча Аньіна на Сіцыліі мае падабенства з керамікай мальтыйскага дагістарычнага паселішча Бордж ін-Надур.

Паводле грэчаскай міфалогіі, сталіцай сіканаў быў горад Камік.

Сіканская мова[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Бронзавы век Заходняга Міжземнамор'я(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2009. Праверана 13 кастрычніка 2014.
  2. "Sicilian Peoples: The Sicanians". Best of Sicily. 7 October 2007.
  3. Thucydides, His. VI,2,3,4.
  4. "Sicily: Encyclopedia II – Sicily – History". Experience Festival. 7 October 2007.
  5. "Aapologetico de la literatura espanola contra los opiniones". Ensayo historico. 7 October 2007.
  6. "Greek Identity in the Western Mediterranean". 2004.
  7. Fine, John (1985). The ancient Greeks: a critical history. Harvard University Press. p. 72. ISBN 0674033140.
  8. Fine, p.72

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ильинская Л. С. Этнические и культурные контакты Западного и Восточного Средиземноморья в микенскую эпоху: Сицилия и Эгеида. М., 1983 г.
  • Ильинская Л. С. Древнейшие островные цивилизации центрального Средиземноморья в античной исторической традиции. М. 1987.
  • Немировский А. И. История раннего Рима и Италии, Воронеж, 1962.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]