Сілезцы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сілезцы
Жанчына ў сілезскім строі з Чэшскага Цішына, 1914 год
Агульная колькасць 817 тысяч
Рэгіёны пражывання Польшча
Мова сілезская
Рэлігія каталіцтва
Блізкія этнічныя групы палякі, чэхі, славакі

Сіле́зцы (сіл.: Ślůnzoki, польск.: Ślązacy, чэшск.: Slezané, ням.: Schlesier) — заходнеславянскі этнас, які жыве ў Сілезіі, падзеленай паміж Польшчай, Германіяй і Чэхіяй.

Трываюць дыскусіі ці сілезцы самастойны этнас або этнічная група. Тым не менш, 817 тысяч[1] жыхароў Польшчы за перапісам 2011 года назвалі сябе сілезцамі па нацыянальнасці, што зрабіла іх найбольшай меншасцю Польшчы. Звыш 12 тысяч сілезцаў станам на 2011 год жывуць у Чэхіі.[2]

Паняцце сілезец можа тычыцца кожнага жыхара Сілезіі, незалежна ад нацыянальнасці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

З даўніх часоў Сілезію заваёўвала нямала народаў, дзяржаў і княстваў. Рэзкія змены ў Сілезіі пад уладаю Чэхіі/Аўстрыі, Польшчы, Германіі прывялі да шматмоўнасці сілезцаў, што мелі сваю культуру, якая ўзбагачалася суседскай.

У Сярэднявеччы Сілезія была часткай Пясцкага герцагства, якое з часам стала ўладарствам Багемскай кароны ў Свяшчэннай Рымскай імперыі працягам XIV стагоддзя, а ў 1526 годзе Багемія перайшла пад уладу Габсбургаў Аўстрыйскай імперыі. У вайне за аўстрыйскую спадчыну 1742 года большая частка Сілезіі перайшла да Прусіі. Гэтая частка Сілезіі складала Правінцыю Сілезія (пазней прускія правінцыі Верхняй і Ніжняй Сілезіі) да 1945 года.

Па выніках Другой Сусветнай вайны, большасць сілезскіх зямель былі ўключаныя да Польшчы, толькі маленькія шматочкі засталіся ў Германіі і Чэхаславакіі. Мільёны этнічных немцаў былі выселеныя, а этнічныя сілезцы расцэньваліся польскай уладай як «мясцовыя палякі», якія проста «недастаткова дасведчаныя аб сваёй польскасці», ім было дазволена застацца пасля аддзялення ад немцаў шляхам «засведчання сваёй нацыянальнасці». Для гэтага было дастаткова троху размаўляць верхнесілезскім дыялектам польскай мовы (сілезскай мовай) або мець славянскае прозвішча. Шматлікім такім сілезцам дазволілі застацца ў Аполе. На працягу ўсеўладдзя камунізму ў Польшчы каля 600 тысяч сілезцаў выехала да Заходняй Германіі.

Ад часу, як камуністычная эра скончылася, пачалося сілезскае нацыянальнае адраджэнне. У 1997 годзе ў Катавіцах быў зарэгістраваны Саюз Сілезцаў (ZLNS), які павінен быў палітычна прадстаўляць правы сілезскай меншасці, аднак ужо праз 2 месяцы мясцовы суд рэгістрацыю скасаваў.

Зноскі

  1. Narodowy Spis Powszechny Ludności i Mieszkań 2011. Raport z wyników — Central Statistical Office of Poland
  2. Obyvatelstvo podle národnosti podle krajů — Český statistický úřad

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]