Сільверый, Папа Рымскі
| Сільверый лац.: Silverius PP. |
||
![]() |
||
|
||
|---|---|---|
| 8 чэрвеня 536 — сакавік 537 | ||
| Царква: | Рымска-каталіцкая царква | |
| Папярэднік: | Агапій I | |
| Пераемнік: | Вігілій | |
| Нараджэнне: | ? | |
| Смерць: | 20 чэрвеня 537 в. Пальмарыя |
|
| Бацька: | Папа Гармізд | |
СВ. СІЛЬВЕРЫЙ, МУЧАНІК, Папа Рымскі (536 — 537).
Пасля смерці Агапія Юсцініян паслаў у Рым свайго кандыдата на папскі прастол, асабістага сябра і сакратара Агапія. У гэты час у Італіі адбывалася вайна між Візантыяй і Остгоцкім каралеўствам, і стаўленік Візантыі не быў даспадобы каралю Тэадагату, таму яшчэ да прыезду Вігілія кароль Тэадагат паставіў Папам Сільверыя. Кананічныя правілы пры гэтым прызначэнні былі парушаны. Паводле "Папскай кнігі", у ход былі пушчаны пагрозы, подкупы, суворыя пакаранні "непаслухмяных".
Калі візантыйская армія падступіла да Рыму, кароль Тэадагат збег, настрою да супраціву візантыйскім войскам у горадзе не было. Сільверый уступіў у патаемныя перамовы з візантыйскім генералам Велізарыем, адкрыў яму браму Рыму. Пасля новай аблогі Рыму, гэтым разам остгоцкім каралём Віцігесам, у горадзе пачаўся голад. Агенты Вігілія вінавацілі ва ўсім Сільверыя, і насельніцтва Рыму Сільверыю таксама не давярала. Пад уплывам абуранага народу Сільверыя скінулі з папскага прастолу, выслалі ў Патару (Малая Азія).[1]
Зноскі
- ↑ [Loz 1934] с. 38.
Крыніцы [правіць]
- [Loz 1934] Лозинский С. Г. История папства. — 3-е изд. — М., 1986.

