Сільвін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Сільвін
Паштовая марка Беларусі

СІЛЬВІ́Н — мінерал, хларыд калію, КCl. Складаецца з кубічных крышталёў. Бясколерны або малочна-белы, з прымесямі гематыту — жоўта-чырвона-ружаватых адценняў. Цвёрдасць 2, шчыльнасць 2 г/см³. Крохкі, лёгка раствараецца ў вадзе, мае горка-салёны смак.

Утвараецца пераважна асадкавым шляхам: крышталізуецца з марской вады ў лагунах і рэліктавых азёрах, якія перасыхаюць. Разам з галітам, карналітам і інш. ўтварае сільвініт — асноўную сыравіну, з якой атрымліваюць калійныя ўгнаенні. Радовішчы ў асадкавых горных пародах. Вялікія радовішчы маюць Беларусь, Канада, Германія, Расія, ЗША.

На Беларусі паклады сільвініту вядомы на Прыпяцкім прагіне. Распрацоўваецца Старобінскае радовішча ў Салігорскім раёне.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).