Сіманас Даўкантас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сіманас Даўкантас
літ.: Simonas Daukantas
польск.: Szymon Dowkont
Дата нараджэння 28 кастрычніка 1793(1793-10-28)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 24 лістапада (6 снежня) 1864[2] (71 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, пісьменнік, лексікограф
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сі́манас Да́ўкантас (літ.: Simonas Daukantas, польск.: Szymon Dowkont, 17 (28) кастрычніка 1793 года, Кальвяй, цяпер Скуодаскага раёна — 24 лістапада (6 снежня) 1864, Папіле, цяпер Акмянскага раёна) — літоўскі гісторык і пісьменнік-асветнік, збіральнік фальклору, адзін з першых ідэолагаў літоўскага нацыянальнага адраджэння; аўтар першых прац па гісторыі Літвы, напісаных на літоўскай мове.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Віленскі ўніверсітэт (1822). Працаваў у Рызе (1825—34) і Пецярбургу (1835—50).

У працах па гісторыі, гісторыі культуры Літвы («Дзеянні старажытных літоўцаў і жамайтаў», 1829; «Лад жыцця старажытных літоўцаў», 1845; «Гісторыя Жамайціі», кн. 1—2, 1893—97) паказаў самабытнасць літоўскага народа, сцвярджаў яго права на самастойнасць. Складальнік зборнікаў літоўскага фальклору (1846, 1932), слоўнікаў літоўскай мовы. Аўтар падручнікаў, кніг па сельскай гаспадарцы.

Працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Darbai senųjų lietuvių ir žemaičių (1822).
  • Istorija žemaitiška (1838).
  • Būdas senovės lietuvių, kalnėnų ir žemaičių (1845).
  • Pasakojimas apie veikalus lietuvių tautos senovėje (1850).

Зноскі

  1. Simonas Daukantas // https://www.mle.lt/straipsniai/simonas-daukantas
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 28 красавіка 2014.
  3. а б Даукантас Симонас // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Даўкантас // БЭ ў 18 т. Т 6 Мн., 1998.
  • История литовской литературы. Вильнюс: Vaga, 1977. С. 76—78.
  • S. Žukas. Simonas Daukantas. Kaunas: Šviesa, 1988.
  • V. Merkys. Simonas Daukantas. Vilnius: Vyturys, 1991.
  • Lietuvių rašytojai. Biobibliografinis žodynas. I: A — J. Vilnius: Vaga, 1979. P. 392—409.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]