Сімвал

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Рэлігійныя сімвалы

Сімвал (з грэч.: σύμβολον) — гэта знак, выява якой-небудзь рэчы або жывёлы для абазначэння сутнасці прадмета[1]; умоўны знак якіх-небудзь паняццяў, ідэй, з'яў[2].

Паняцце сімвала цесна звязана з такімі катэгорыямі як мастацкі вобраз, алегорыя і параўнанне. З'явіўшыся ў Старажытнай Грэцыі сімвал першапачаткова пазначаў рэчыўны знак, які меў тайны сэнс для групы асоб, аб'яднаных вакол якога-небудзь культу. Напрыклад, у эпоху позняй антычнасці крыж стаў сімвалам хрысціянства. У найноўшы час свастыка стала сімвалам фашызму.

У XX стагоддзі неакантыянец Касірэр абагульніў паняцце сімвала і аднёс да «сімвалічных форм» шырокі клас культурных з'яў, такіх як мова, міф, рэлігія, мастацтва і навука, пасродкам якіх чалавек упарадкоўвае навакольны хаос. Раней яшчэ Кант даказваў, што мастацтва, з'яўляючыся інтуітыўным спосабам уяўлення, носіць сімвалічны характар[3].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі