Сімвал (літаратуразнаўства)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Сімвал, літаратуразнаўства)

Сы́мбаль (грэч. σύμβολον — умоўны знак) — троп, адзін з відаў паэтычнага іншасказання, умоўнае абазначэнне сутнасці якой-небудзь з'явы, паняцця пэўным прадметным ці слоўна-вобразным знакам. Сімволіка ўзнікла ў глыбокай старажытнасці. У якасці сімвалаў выступалі пэўныя прадметы, расліны, жывёлы, з'явы прыроды, колеры і г. д. Так, здаўна ва ўсходніх славян хлеб-соль з'яўляецца сімвалам гасціннасці, сокал і арол — бясстрашша, дуб — моцы, чорны колер — жалобы і г. д. Народная сімволіка значна ўзбагацілася за кошт міфаў, казак, легендаў. Сімвал характарызуецца шматзначнасцю і можа быць адрасаваны да розных з'яў рэчаіснасці. Гэтым ён адрозніваецца ад алегорыі. Сувязь алегорыі з паняццем таксама ўмоўная, аднак гэтая ўмоўнасць тут мае цалкам адназначны характар, адносіцца толькі да адной нейкай з'явы ці паняцця.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]