Сімон-чараўнік

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Сімон-чараўнік, паводле біблейскага падання, паходзіў з Палесціны, вучыўся ў Александрыі філасофіі, пасля займаўся магіяй. Сустрэўшыся з апосталам Філіпам, захапіўся пропаведзямі і верай у Хрыста і прыняў хрышчэнне з мэтай авалодання апостальскім майстэрствам. Каб задаволіць сваго прагу, Сімон-чараўнік нават прапанаваў Пятру і Іаану грошы за такую навуку, але яны адмовіліся ад такой платы і падверглі яго публічнаму выкрыццю. Пасля правалу Сімон з новым запалам вярнуўся да свайго чараўніцтва, здзіўляў усіх у Малой Азіі, Грэцыі і Рыме сваім вядзьмарствам, выдаваў сябе за бога, які нібы зыйшоў з неба на зямлю. Будучы выкрыты апосталам Пятром у Рыме, Сімон, імкнучыся даказаць сваю магутнасць, пры спробе ўзнесціся на неба трагічна загінуў.[1]

Зноскі

  1. Скарына Ф.: Творы… С. 184.

Літ.:

Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.184. ISBN 5-343-00151-3.


Kpdf bookish.svg У гэтым артыкуле не прастаўленыя тэматычныя катэгорыі.
Вы можаце дапамагчы Вікіпедыі, стварыць або знайсці катэгорыі і дадаць іх.