Сінайскі паўвостраў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Дэльта Ніла і Сінайскі паўвостраў

Сінайскі паўвостраў, больш вядомы проста як Сінай (араб. شبه جزيرة سيناء, Shibh Jazirat Sina) — паўвостраў ў Чырвоным моры, на мяжы паміж Азіяй і Афрыкай, частка тэрыторыі Егіпта. Тэрытарыяльна належыць да Азіі.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паўвостраў, які мае форму кліна, завостранага на поўдзень, абмежаваны з поўначы ўзбярэжжам Міжземнага мора, з захада — Суэцкім залівам, з усхода — залівам Акаба. Паколькі межы паўвострава ўмоўны, яго тэрыторыя ў залежнасці ад методыкі вызначэння ацэньваецца ў межах ад 25 тыс. да 60 тыс. км². У асноўным тэрыторыя занята пустыняй, бліжэй да поўдня ёсць горы (вышэйшая кропка — Гара Святой Кацярыны, 2637 м) і пласкагор'і. На паўвостраве адкрыты радовішча нафты, традыцыйна таксама здабывалася біруза.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Каардынаты: 30° пн. ш. 34° у. д. / 30° пн. ш. 34° у. д. (G) (O) (Я)