Сінантрап

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Сінантрап
Sinathropus pekinensis.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Homo erectus pekinensis

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
EOL   4454127

Сінантрап (Sinanthropus pekinensis — пекінскі чалавек) — прадстаўнік найстаражытнейшых выкапнёвых людзей (Архантрапы), рэшткі касцей якога знойдзены ў 1927 г. у кар'еры Чжаўкаўдзянь (45 км на паўночны захад ад г. Пекін). У параўнанні з пітэкантрапам сінантрап меў больш высокія лоб і скляпенне чэрапа (аб'ём 1040 см3). У 1933 г. выкапнёвыя рэшткі чалавека і 3 чарапы, якія добра захаваліся, выяўлены у т. зв. Верхняй пячоры. Побач знойдзены ўпрыгожанні са свідраваных зубоў жывёл, ракавін і каменю. Гэтыя рэшткі належаць чалавеку сучаснага тыпу. У 1963 г. у пав. Ланцьян (правінцыя Шэньсі) знойдзены ніжняя сківіца, паводле якой вылучаюць больш старажытныя віды — ланцьянскі. Узрост большасці знаходак 460—230 тыс. гадоў назад.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Урысон М. И. Начальные этапы становления человека // У истоков человечества. — М., 1964. — С. 148—151.