Сінгальская мова
| Сінгальская мова | |
| Саманазва: |
සිංහල /siṃhala/ |
|---|---|
| Краіны: | |
| Афіцыйны статус: | |
| Агульная колькасць носьбітаў: |
16 000 000 |
| Класіфікацыя | |
| Катэгорыя: | |
|
|
| Моўныя коды | |
| ISO 639-1: |
si |
| ISO 639-2: |
sin |
| ISO 639-3: |
sin |
| Гл. таксама: Праект:Лінгвістыка | |
Сінгальская мова — мова сінгальцаў, найбольш шматлікай этнічнай групы Шры-Ланкі. Адносіцца да Інда-арыйскай групы індаіранскай галіны індаеўрапейскай моўнай сям'і. На сінгальская мове гавораць прыкладна 16 мільёнаў чалавек, пісьменнасць уласная - сінгальская. Найбольш блізкай мовай да сінгальскай з'яўляецца мальдыўская мова (дывехі). Таксама на сінгальскай мове заснавана крэольская мова веда, на якой гаворыць абарыгеннае насельніцтва Шры-Ланкі. Па сваёй лексіцы і граматычных канструкцыях сінгальская мова рэзка вылучаецца сярод інда-арыйскіх моў; мяркуеюць, што яна утрымоўвае ў сабе абарыгенны субстрат, рэшткі якога маюцца таксама ў крэольскай мове веда.
У V стагоддзі да н. э. на Цэйлоне з'явіліся пасяленцы з паўночна-заходняй Індыі, якія гаварылі на заходняй форме пракрыта. У наступныя стагоддзі меў месца таксама значны прыток з усходніх рэгіёнаў Індыі, які дадаў мясцовай мове некаторыя ўсходне-індыйскія характарыстыкі. Першыя надпісы на сінгальскай мове адносяцца да III - II стагоддзяў да н. э.
