Сіндром Фрэголі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вядомы комік Леапольда Фрэголі, у гонар якога названы сіндром

Трызненне станоўчага двайніка (сімптом станоўчага двайніка, трызненне Фрэголі) — перакананасць хворага ў тым, што навакольныя людзі на самай рэчы з'яўляюцца знаёмым яму чалавекам, які змяняе выгляд і грыміруецца. Часта трызненне носіць паранаідальны характар: хворы лічыць, што гэты чалавек яго пераследуе.

Назва «трызненне Фрэголі» паходзіць ад імі італьянскага акцёра Леапольда Фрэголі, які славіцца сваім уменнем змяняць выгляд па ходзе дзеяння.

Упершыню апісаны ў 1927 у артыкуле П. Курбона і Дж. Фейла фр. «Syndrome d’illusion de Frégoli et schizophrénie». 27-гадовая жанчына лічыла, што яе пераследваюць два акцёры з тэатра, дзе яна часта бывала, прымаючы выгляд людзей, якіх яна ведала або сустракала.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]