Сіндром раздражнёнага кішэчніка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Сіндром раздражнёнага кішэчніка
МКХ-10 K58.58.
МКХ-9 564.1564.1
DiseasesDB 30638 30638
MedlinePlus 000246 000246
eMedicine med/1190  med/1190 
MeSH D043183 D043183

Сіндром раздражнёнага кішэчніка (СРК) — функцыянальны разлад тоўстай кішкі. Сустракаецца пераважна ў 30—40 гадоў найчасцей сярод гараджан.

Прычыны[правіць | правіць зыходнік]

Немач выклікаецца праз стрэс, хранічную стомленасць, парушэнне ўстойлівага раскладу харчавання, нястачу расліннай клятчаткі ў ежы, ужыванне раздражняльнай ежы (газіраваны напой, кава, спірт і тлустыя стравы), маларухомы лад жыцця, эндакрынныя парушэнні (атлусценне, гіпатэрыёз, цукровы дыябет і дысбактэрыёз).

Праявы[правіць | правіць зыходнік]

Парушэнне праяўляецца праз боль і ўздуцце жывата на трэцюю гадзіну пасля яды і да спаражнення, запор і панос адразу пасля ежы ў першай палове дня, нетрыманне газаў увечары. Адчуваецца бурчанне і пераліванне ў жываце, няпоўнае спаражненне кішэчніка, цяжар і перапаўненне ў эпігастрыі. Адзначаецца ванітаванне, адрыжка, галаўны боль, адчуванне камяку пры глытанні і нястача паветра[1].

Зноскі