Сіндром саванта

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Сіндром саванта, часам скарочана называецца савантызм (ад фр. Savant — «навуковец») — рэдкі стан, пры якім асоба з адхіленнямі ў развіцці (у тым ліку аўтыстычнага спектру) маюць «Востраў геніяльнасці» — выдатныя здольнасці ў адной або некалькіх абласцях ведаў, кантрастуючыя з агульнай абмежаванасцю асобы. Феномен можа быць абумоўлены генетычна ці набыты. Сустракаецца даволі рэдка і звычайна з'яўляецца другаснай з'явай, якая суправаджае некаторыя формы парушэнняў развіцця, напрыклад сіндром Аспергера. У адмыслова рэдкіх выпадках можа быць адным з наступстваў чэрапна-мазгавой траўмы або захворвання, якое закранае галаўны мозг.

Агульная для ўсіх савантаў інтэлектуальная асаблівасць — фенаменальная памяць. Спецыялізаваныя галіны, у якіх часцей за ўсё выяўляюцца здольнасці савантаў: музыка, выяўленчае мастацтва, арыфметычныя вылічэнні, каляндарныя разлікі, картаграфія, пабудова складаных трохмерных мадэляў.

Чалавек з сіндромам саванта можа быць здольны паўтарыць некалькі старонак тэксту, пачутага ім толькі адзін раз, беспамылкова назваць вынік множання мнагазначных лікаў, як быццам вынік яму вядомы загадзя, або сказаць, на які дзень тыдня прыйдзецца 1 студзеня 3001 года. Сустракаюцца саванты, здольныя праспяваць усе пачутыя арыі, выйшаўшы з оперы, альбо накрэсліць карту Лондана пасля палёту над горадам, як гэта зрабіў 29-гадовы савант Стывен Уілтшыр. Акрамя гэтага, сярод зарэгістраваных праяў сіндрому саванта ёсць здольнасці да вывучэння замежных моў, абвостранае пачуццё часу, тонкае распазнаванне пахаў і іншае. Адначасова з гэтым у галінах, якія ляжаць па-за праяў сіндрому, такі чалавек можа дэманстраваць відавочную непрыставанасць, часам да разумовай адсталасці.

Вядомыя саванты[правіць | правіць зыходнік]

Савантызм ў літаратуры[правіць | правіць зыходнік]

Глядзі таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Treffert, Darold Alonzo Clemons - Genius Among Us. Wisconsin Medical Society. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2012. Праверана 7 лістапада 2007.
  2. «The Boy With The Incredible Brain» (відэа на YouTube) (англ.) 
  3. co.uk/theguardian/2005/feb/12/weekend7.weekend2 «A genius explains» (артыкул у часопісе The Guardian ад 12 лютым 2005 года) (англ.) 
  4. Treffert, Darold Henriett Seth F. - Rain Girl. Wisconsin Medical Society. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2012. Праверана 7 лістапада 2007.
  5. Derek Paravicini:
  6. James Henry Pullen:
  7. Jonathan Lerman:
  8. «Kim Peek, inspiration for 'Rain Man,' dies at 58». The New York Times. Retrieved 24 January 2010.
  9. Barrowclough, Anne. Kim Peek, the original Rain Man, dies , The Times (2009-12-22). Праверана 23 мая 2010.
  10. «Matt Savage: The Prodigy», People magazine June 17, 2002
  11. Treffert, Darold Matt Savage - A 14-Year-Old Marvelous Musician. Wisconsin Medical Society. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2012. Праверана 7 лістапада 2007.
  12. Horwitz, et al., 1965
  13. Sacks, Oliver, 1985
  14. Treffert , Darold Tony DeBlois - A Prodigious Musical Savant. Wisconsin Medical Society. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2012. Праверана 7 лістапада 2007.
  15. Treffert , Darold Thristan " Tum - Tum " Mendoza - A Child Prodigy Marimbist With Autism from the Philippines. Wisconsin Medical Society. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2012. Праверана 7 лістапада 2007.