Сінекдаха

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Сіне́кдаха (стар.-грэч.: συνεκδοχή) — троп, разнавіднасць метаніміі, у якой адны паняцці замяняюцца другімі на аснове іх колькасных суадносін. Найбольш распаўсюджаны від сінекдахі — ужыванне часткі з'явы ці прадмета ў значэнні цэлага. Часам цэлае ўжываецца ў значэнні часткі. Сінекдахай з'яўляецца таксама ўжыванне адзіночнага ліку ў значэнні множнага (Свет трымаўся на ўдаве) або множнага — у значэнні адзіночнага («Толькі мне не да казак — пачуцці не тыя: Зданню вязні майданекаў ходзяць жывыя» — А. Бачыла), замена родавага паняцця відавым (вучыся шанаваць капейку), відавога — родавым (Сонца перайшло з канапы на сцяну).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]