Сінема Перпетум Мобіле (кінафестываль)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

«Cinema Perpetuum Mobile» (Сінема Перпетуум Мобіле) — міжнародны фестываль кароткаметражнага кіно, які праходзіць у Мінску.

Уяўляе сабой некамерцыйнае культурнае мерапрыемства. Пачаў праводзіцца з 2012[1] і 2013 гадоў[2].

Заснавальнікі і арганізатары[правіць | правіць зыходнік]

Пры падтрымцы[правіць | правіць зыходнік]

Мэты[правіць | правіць зыходнік]

  • Прасоўванне незалежнага, аўтарскага кінематографа. Кароткаметражнае кіно — малабюджэтны і даступны, дэмакратычны сродак творчага выяўлення. Такая дэмакратычнасць дазваляе кранаць любыя самыя вострыя тэмы і актуальныя пытанні ў лаканічнай форме.
  • Падтрымка культурнай разнастайнасці ў кіно, пошук новых форм у кінамастацтве
  • Спрыянне з'яўленню і ўмацаванню сувязей паміж стваральнікамі фільмаў і кінематаграфічнымі суполкамі

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Са слоў заснавальнікаў свята, «Перпетуум Мобіле» задумваўся як фестываль-кааперацыя незалежных кінематаграфістаў Беларусі і краін СНД, у выніку ён развіўся ў міжнарожны фестываль кароткаметражнага кіно.

СПМ 2012[правіць | правіць зыходнік]

Першы фестываль[4] прайшоў у студзені 2012 года ў Мінску на 8 пляцоўках[1]. У фестывалі прынялі удзел 197 стваральнікаў фільмаў з 35 краін свету[5].

Партнёры[правіць | правіць зыходнік]

Партнёрамі першага фестывалю выступілі:

Журы[правіць | правіць зыходнік]

Пераможцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Гран-пры: Вялікая гонка (K. Камачо, Іспанія)
  • Намінацыя Perpetuum historia: 1937 (С.Галаўлёў, Расія)
  • Намінацыя Perpetuum libertas: (en)terrados (Aлекс Лора, Іспанія)
  • Намінацыя Perpetuum amor: Начная Школа (Бэн Сопэр, Велікабрытанія)
  • Намінацыя Perpetuum mobile: Perpetuum mobile (Агнешка Буршэвска, Польша)
  • Намінацыя Perpetuum arts: Сцэна (Стэфан Рузэлін, Францыя)
  • Намінацыя Perpetuum idea: Статак (Азіер Альтуна, Іспанія)
  • Намінацыя Perpetuum vita: Па вобразу і падабенству… (Нікіта Тіханаў-Рэй, Расія/Іспанія)
  • Спецыяльны дыплом аргкамітэта: Дзед Маргар (Г.Тадэвасян, Арменія)

СПМ 2013[правіць | правіць зыходнік]

Другі фестываль[9] прайшоў у студзені 2013 году адначасова у Мінску, іншых гарадах Беларусі — Гомелі, Віцебску, Мазыры, Салігорску, Лідзе, Гародні, Магілёве[10][11], Бярэсці, Полацку (хутар Воўкі) і больш чым у 10 краінах свету — Славакіі, Малдове, Прыднястроўі, Украіне, Расіі, Малазіі, Паўднёвай Карэі, Швейцарыі, Чэхіі, Вялікабрытаніі, Літве, Румыніі і інш.

Журы[правіць | правіць зыходнік]

  • Коры Макэбі (ЗША)
  • Лі Сонг Ву (Паўднёвая Карэя)
  • П'ер-Люк Ваян курэй [12](Канада)
  • Мацей Гіль (Польшча)
  • Джон Рубін [13](США)
  • Карстан Вэбер [14](Германія)
  • Багдана Смірнова [6](Украіна)
  • Сяргей Красікаў (ЗША)
  • Юрый Ігруша [7](Беларусь)
  • Павел Іваноў [8](Беларусь)
  • Антон Сідарэнка [15][16](Беларусь)
  • Ірына Дзям'янава [17](Беларусь)
  • Вольга Дашук (Беларусь)

Пераможцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Гран-пры: Эскімосскі пацалунак (Карын Брэк, Швецыя)
  • Намінацыя Perpetuum amor: Шум (Таццяна і Вольга Паліектавы, Расія)
  • Намінацыя Perpetuum mobile: Мама (Дзмітрый Суржыкаў, Украіна)
  • Намінацыя Perpetuum arts: Snepowina (Марта Пайек, Польшча)
  • Намінацыя Perpetuum аdversi: Рэвалюцыя Рэйк'явік (Ізольд Вугадотыр, Ісландыя)
  • Намінацыя Perpetuum vita: Шыбенік (Бартош Круглік, Польшча)
  • Найлепшы беларускі фільм: Горад (Токінданг Андрэй Баджы)
  • прыз глядацкіх сімпатый (Мінск): 82 (Калюм Макдыярмід, Вялікабрытанія)
  • прыз глядацкіх сімпатый (Мінск, Магілёў): Эскімосскі пацалунак (Карын Брэк, Швецыя)
  • прыз глядацкіх сімпатый (Мінск, Магілёў): Цырк (Пабло Рэмон, Іспанія)
  • прыз глядацкіх сімпатый (Лондан): Простыя рэчы (Арцём Лобач, Беларусь)
  • прыз глядацкіх сімпатый (Джоржтаўн): Кірляндыя (Ілля Бажко, Беларусь)
  • прыз глядацкіх сімпатый ( Ціраспаль): Другое дыханне (Сяргей Цыс, Расія)

СПМ 2014[правіць | правіць зыходнік]

У красавіку 2014 адбудзецца Трэці штогадовы фестываль Cinema Perpetuum Mobile. Паказы пройдуць не толькі ў Мінску, але адначасова ў іншых абласных цэнтрах, і буйных гарадах Беларусі. Мерапрыемствы адбудуцца таксама за межамі краіны, ў якасці партнёрскага супрацоўніцтва з беларускімі культурнымі суполкамі і іншымі кінафестывалямі.

Фэстываль у лічбах[правіць | правіць зыходнік]

год фільмы краіны валанцёры гледачы бюджэт
2012 190 35 42 больш за 500 $0
2013 328 40 120 больш за 2500 $0

Зноскі

  1. а б в г д е В Минске запустили вечный двигатель Архівавана 29 ліпеня 2012. TUT.BY
  2. Мінск прыме міжнародны фестываль кароткаметражных фільмаў з 12 па 20 студзеня Беларускае тэлеграфнае агенцтва
  3. Kinaklub.org(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 31 снежня 2013. Праверана 19 ліпеня 2015.
  4. Cinema Perpetuum Mobile 2012(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 сакавіка 2015. Праверана 19 ліпеня 2015.
  5. а б в Кіно як вечны рухавік, Кароткі метр на «Cinema Perpetuum Mobile» Культура_(1991)
  6. а б Багдана Смірнова.
  7. а б Юрый Ігруша.
  8. а б Дэкан факультэта экранных мастацтваў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2015. Праверана 19 ліпеня 2015.
  9. Cinema Perpetuum Mobile 2013.(недаступная спасылка)
  10. В г. Могилеве зрители увидят четыре программы в кинотеатре «Родина» (малый зал) с 17 по 20 января. Начало сеансов в 18.00.
  11. К Международному фестивалю короткометражных фильмов «Cinema Perpetuum Mobile-2013» присоединился и Могилёв(недаступная спасылка)
  12. Pierre-Luc Vaillancourt - IMDb на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
  13. COIL’s Staff | COIL.(недаступная спасылка)
  14. filmgruppe chaos.
  15. Автор блога «КиноЧтиво» (kinopark.by).
  16. http://www.kimpress.by/index.phtml?page=12&idauth=4
  17. Выкладчык кафедры гісторыі і тэорыі экранных мастацтваў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2015. Праверана 19 ліпеня 2015.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]