Сінерэзіс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Сінерэ́зіс[1] (ад грэч. Synáiresis — сцісканне, памяншэнне) — самаадвольнае памяншэнне аб’ёму студзянёў або геляў, якое суправаджаецца аддзяленнем вадкасці.

Адбываецца ў выніку ўшчыльнення прасторавай структурнай сеткі, утворанай у студзянях макрамалекуламі, а ў гелях — часціцамі дысперснай фазы[2]. Мае важнае значэнне ў тэхналогіі гум, хімічных валокнаў, пластмас, пры вытворчасці сыру, тварагу, у хлебапячэнні.

Зноскі

  1. БелЭн 2002.
  2. Синерезис // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]