Блакітны колер
З Вікіпедыя.
(Пасля перасылкі з Сіне-зялёны колер)
| Блакітны (адценне бліжэйшы да сіняга) | ||
|---|---|---|
| — Колерныя каардынаты — | ||
| RGB HEX | #00CCFF | |
| RGB¹ | (r, g, b) | (0, 204, 255) |
| CMYK² | (c, m, y, k) | (100, 20, 0, 0) |
| HSV | (h, s, v) | (192°, 100%, 100%) |
| ¹: Нармалізавана да [0–255] ²: Нармалізавана да [0–100] |
||
| Блакітны(цыан) | ||
|---|---|---|
| — Колерныя каардынаты — | ||
| RGB HEX | #00FFFF | |
| RGB¹ | (r, g, b) | (0, 255, 255) |
| CMYK² | (c, m, y, k) | (100, 0, 0, 0) |
| HSV | (h, s, v) | (180°, 100%, 100%) |
| ¹: Нармалізавана да [0–255] ²: Нармалізавана да [0–100] |
||
Блакітны (Цыан, сіне-зялёны) — каляровы дыяпазон паміж зялёным і сінім, з даўжынёй хвалі прыкладна ад 485 да 500 нанаметраў. У беларускай мове традыцыйна блакітным завецца колер, бліжэйшы да сіняга , а таксама разведзены, бляклы сіні колер. Блакітным або цыанавым таксама завуць адзін з трох колераў сістэмы CMYK (англ.: Cyan).
Змест |
[правіць] Блакітныя прыродныя фарбавальнікі і пігменты
- Біруза (мае зелянява-блакітнаватыя адценні )
- Лазурыт служыў у старажытнасці адным з нешматлікіх вядомых сініх пігментаў, таму быў вельмі дарагі (асноўная крыніца - Індыя)
[правіць] Блакітнае неба і фізіка зроку
- Блакітным выглядае неба. На самай справе неба выпускае (дакладней, рассейвае) прамяні ўсіх бачных колераў, але ступень рассейвання зваротна прапарцыйная даўжыні хвалі у 4-й ступені, г.з ў бачным дыяпазоне максімальная для фіялетавых, сініх і блакітных прамянёў. Для вока такая сумесь здаецца блакітнай.
[правіць] Паліграфія
- У сістэме CMYK адзін з чатырох асноўных колераў завецца блакітным — хоць у рэчаіснасці гэты стандартызаваны колер варта зваць хутчэй сіне-зялёным (гл. Cyan).
[правіць] Назвы блакітных адценняў
- Бірузовы
- Валошкавы
- Нябесны
- Перванш, колер
[правіць] У культуры і этнаграфіі
[правіць] Іншыя літаратурна-культурныя асацыяцыі
- Блакітны — колер мары і ідэальнасці. Адгэтуль паняцці «блакітная мара» (гэта значыць выдатная і цяжкадасягальная).
- Матэрыяльным «увасабленнем» блакітнага колеру лічыцца камень тапаз. Вядома, што Ленін заўсёды з сабой насіў ідэальна апрацаваны тапаз блакітнага колеру. [Крыніца?]
- Блакітны — гомасексуальны мужчына на жаргоне — у Беларусі з пачатку 1980-х гг. (песня: «Мой прыяцель —«галубай». 1983 г.).
[правіць] Заўвагі
| Колеры вясёлкі |
|
Чырвоны | Аранжавы | Жоўты | Зялёны | Блакітны | Сіні | Фіялетавы |

