Сінці-поп

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Сінці-поп
Кірунак:

электронная музыка

Вытокі:

краўт-рок
дыска
спейс-дыска
глэм-рок
поп-музыка
пост-панк
новая хваля

Месца і час узнікнення:

1977-80 гады

Гады росквіту:

1980-я

Паджанры:

электрапоп, электраклэш, ф'ючэрпоп, сінці-панк

Роднасныя:

індастрыял, фрыстайл

Вытворныя:

электра, Hi-NRG, Electronic Body Music, New Beat, хаус, тэхна, хардкор-тэхна, еўрадэнс, электра-хаус

Сінці-поп — жанр папулярнае музыкі, у якім сінтэзатар з'яўляецца галоўным інструментам. У той час як большасць сучаснае папулярнае музыкі ствараецца з дапамогай сінтэзатараў, сінт-поп мае стылістычныя асаблівасці, якімі ён адрозніваецца ад астатняй музыкі, створанай тэхналагічна аднолькава.

Гэтымі асаблівасцямі з'яўляюцца: штучнасць гуку (сінтэзатары больш не імітуюць гучанне рэальных музычных інструментаў), акцэнт на механічных рытмах, выкарыстанне вакалу ў якасці кантрапункта штучнаму паходжанню аранжыроўкі, шмат паўтораў структурных элементаў. Форма кампазіцыі сінт-поп песень не адрозніваецца ад формы звычайных поп-песень. Нярэдка тэксты песень маюць лёгкую сацыяльную і навукова-тэхнічную тэмы.

У больш шырокім сэнсе сінці-поп — музычная сцэна пачатку і сярэдзіны 80-х, якая актыўна выкарыстоўвае ў музыцы гук сінтэзатараў (напрыклад, Depeche Mode, Erasure), а таксама хваля папулярнае Новае Рамантыкі (гурты Duran Duran, Spandau Ballet і іншыя).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Электра-рок Шаблон:Электронная музыка Шаблон:New Wave Шаблон:Сінці-поп