Сірэны
| Сірэны | ||||||||||||||
![]() Самка дзюгоня з дзіцыянём
|
||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Царства: | ||||||||||||||
| Тып: | ||||||||||||||
| Падтып: | ||||||||||||||
| Клас: | ||||||||||||||
| Атрад: |
Сірэны |
|||||||||||||
| Навуковая назва | ||||||||||||||
|
Sirenia, Illiger |
||||||||||||||
|
||||||||||||||
Сірэны (Sirenia) — атрад сысуноў, якія жывуць у вадзе.
Вядомы з эацэну. Прарадзімаю сірэн мяркуема з'яўляецца Афрыка, а іх бліжэйшымі сваякамі — хобатныя і даманы.
Даўжыня цела 2,5-5,8 м (у вымерлай марской каровы дасягала 10 м). Маса да 650 кг, марской каровы да 4 т. Цела масіўнае, верацёнападобнае. Шыя кароткая і тоўстая, рухомая. Хваставы плаўнік гарызантальны. Пярэднія канечнасці ў выглядзе ластаў, рухомых у плечавым і локцевым суставах.
Разам з кітападобнымі і ластаногімі сірэны — трэці вялікі таксон сысуноў, якія жывуць у вадзе. У адрозненне ад цюленяў яны, аднак, не могуць перасоўвацца па сушы з-за сваіх слабых канечнасцяў. З кітамі іх таксама нельга параўнаць, бо яны звычайна жывуць у прыбярэжным мелкаводдзі ці нават у прэснай вадзе. Пашыраны ў прыбярэжных водах мораў і ў буйных рэках трапічнай часткі Сусветнага акіяну.
Актыўныя пераважна ўначы. Расліннаедныя. Нараджаюць 1 (радзей 2) дзіцяня.
Усе віды занесены ў Чырвоную кнігу МСАП.
Класіфікацыя [правіць]
Сямействы:
- Дзюгоневыя (Dugongidae)
- Ламанціны (Trichechidae)
| Гербавыя фігуры | ||
|---|---|---|
| Сысуны | Антылопа • Бабр • Бізон • Бык • Дзік • Вярблюд • Вол • Воўк • Гарнастай • Дэльфін • Снежны барс • Кенгуру • Конь • Карова • Кот • Лама • Лань • Леў • Леапард • Ліс • Мядзведзь • Алень • Пантэра • Сабака • Тыгр • Слон | |
| Птушкі | Крумкач • Голуб • Грак • Ластаўка • Арол • Пелікан • Певень • Страўс • Качка • Ястраб | |
| Міфалагічныя жывёлы | Альфін • Васіліск • Віверна • Гамаюн • Гарпія • Гаруда • Гаргона Мядуза • Грыфон • Двухгаловы арол • Дракон • Адзінарог • Зілант • Іэйл • Камелапард • Кентаўр • Манцікора • Пегас • Саламандра • Сімург • Сірэна • Фенікс • Змей | |
| Водныя насельнікі | Сцерлядзь • Шчупак • Грабеньчык • Чарапаха • Лягушка | |
| Насякомыя | Мурашка • Матылёк • Пчала | |
| Расліны | Дуб • Лілія • Пальма Мерцалава • Сланечнік • Ружа Лютэра • Ружа Цюдораў | |
| Іншыя | Арханёл Міхаіл • Атам • Георгій Перамоганосец • Змяя • Крыж • Лук • Меч • Машна • Ордэн Залатога Руна • Падкова • Сонца і месяц • Страла • Вулітка • Фасцыі • Харугва • Якар | |

