Сірэны, біялогія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Сірэны, біялогія
Dugong.jpg
Самка дзюгоня з дзіцыянём
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sirenia Illiger

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   180676
NCBI   9774
EOL   8708

Сірэны (Sirenia) — атрад сысуноў, якія жывуць у вадзе.

Вядомы з эацэну. Прарадзімаю сірэн мяркуема з'яўляецца Афрыка, а іх бліжэйшымі сваякамі — хобатныя і даманы.

Даўжыня цела 2,5-5,8 м (у вымерлай марской каровы дасягала 10 м). Маса да 650 кг, марской каровы да 4 т. Цела масіўнае, верацёнападобнае. Шыя кароткая і тоўстая, рухомая. Хваставы плаўнік гарызантальны. Пярэднія канечнасці ў выглядзе ластаў, рухомых у плечавым і локцевым суставах.

Разам з кітападобнымі і ластаногімі сірэны — трэці вялікі таксон сысуноў, якія жывуць у вадзе. У адрозненне ад цюленяў яны, аднак, не могуць перасоўвацца па сушы з-за сваіх слабых канечнасцяў. З кітамі іх таксама нельга параўнаць, бо яны звычайна жывуць у прыбярэжным мелкаводдзі ці нават у прэснай вадзе. Пашыраны ў прыбярэжных водах мораў і ў буйных рэках трапічнай часткі Сусветнага акіяну.

Актыўныя пераважна ўначы. Расліннаедныя. Нараджаюць 1 (радзей 2) дзіцяня.

Усе віды занесены ў Чырвоную кнігу МСАП.

Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Сямействы: