Сістэма «Перыметр»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Сістэма «Перыметр» (індэкс ГРАУ — 15Э601 таксама вядомая як англ.: Dead Hand, літаральна «Мёртвая рука») — комплекс аўтаматычнага кіравання нанясеннем масіраванага ядзернага удара ў адказ, створаны ў СССР ў разгар халоднай вайны. Прызначаны для гарантаванага давядзення баявых загадаў ад вышэйшага ўзроўню кіравання (Генеральны штаб Узброеных Сіл СССР, Упраўленне РВСП) да камандных пунктаў і асобных пускавых установак стратэгічных ракет, якія стаяць на баявым дзяжурстве, у выпадку надзвычайнага становішча, калі лініі сувязі могуць быць пашкоджаныя.

Па сваёй сутнасці сістэма «Перыметр» з’яўляецца альтэрнатыўнай каманднай сістэмай для ўсіх родаў войск, якія маюць на ўзбраенні ядзерныя зарады. Яна была створаная ў якасці рэзервовай сістэмы сувязі на выпадак, калі ключавыя вузлы каманднай сістэмы «Казбек» і лініі сувязі РВСП будуць знішчаныя першым ударам ў адпаведнасці з распрацаванай у ЗША канцэпцыяй абмежаванай ядзернай вайны.

Прынцып работы сістэмы: пасля загада, атрыманага ад вышэйшага звяна кіравання РВСП на спецыяльны камандны пункт, адбываецца запуск каманднай ракеты 15А11, на якой знаходзіцца СГЧ 15Б99, якая ў палёце перадае каманды на пуск усім ПУ і камандным пунктам РВСП, на якіх знаходзяцца адпаведныя прыёмнікі.

Міфічны кампанент сістэмы «Перыметр», аб існаванні якога няма ніякіх даставерных звестак, — аўтаномная кантрольна-камандная сістэма. Сцвярджаецца, што гэта экспертная сістэма, аснашчаная мноствам сістэм сувязі і датчыкаў, якія кантралююць баявую абстаноўку (інтэнсіўнасць перагавораў на ваенных частотах, атрыманне сігналаў тэлеметрыі з пастоў РВСП, узровень радыяцыі на паверхні, узнікненне кропкавых крыніц выпраменьвання па ключавых каардынатах, кароткачасовыя сейсмічныя ўзрушэнні ў зямной кары). На падставе карэляцыі розных фактараў сістэма прымае рашэнне аб неабходнасці ўдару ў адказ.