Сіталк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сіталк
Σιτάλκης
цар Фракіі
431 год да н.э. — 424 год да н.э.
Папярэднік Спарадак
Пераемнік Сеўт I

Нараджэнне V стагоддзе да н.э.
Смерць 424 да н.э.
Бацька Teres I[d]
Дзеці Q11946593?[1]
Дзейнасць суверэн, палітык

Сіта́лк (стар.-грэч.: Σιτάλκης) — цар Адрыскай дзяржавы ў Фракіі. Кіраваў у 431424 гадах да н.э.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сіталк быў сынам цара Тэрэса, заснавальніка Адрыскай дзяржавы, і пасля смерці бацькі ў 431 годзе да н.э. атрымаў у спадчыну прастол. Вёў шматлікія войны з мэтай пашырэння тэрыторыі дзяржавы — ад горада Абдэры на поўдні, на ўзбярэжжы Эгейскага мора да берагоў Дуная на поўначы і ад Чорнага мора на ўсходзе да ракі Струма на захадзе.

Адрыскае царства да 431 годзе да н.э.

У Пелапанескай вайне Адрыскае царства Сіталка выступіла на баку Афін і па іх просьбе фракійская армія, якая налічвала да 150 тысяч чалавек, у 429 годзе да н.э. выступіла ў паход супраць македонскага цара Пердыкі II. Такое шматлікае войска складалася з не толькі з арміі Адрыскага царства, але і прадстаўнікоў некалькіх незалежных фракійскіх плямёнаў (дыяў, пеонаў, агрыянаў і іншых). Паход гэты скончыўся безвынікова праз 30 дзён пасля свайго пачатку як з-за процідзеяння спадчынніка прастола Сеўта, які прыняў бок македанян, так і з-за недахопу харча і прыпасаў.

Сіталк загінуў у 424 годзе да н.э. падчас паходу супраць ваяўнічага фракійскага племя трыбалаў.

Зноскі