З пляцоўкі Вікіпедыя.
Сітаўкі, таксама Пліскі[1] (Motacilla) — род птушак сямейства сітаўкавых атрада вераб'інападобных. 11 відаў. На Беларусі 3 віды: сітаўка белая, сітаўка жоўтагаловая, сітаўка жоўтая.
Адрозненняў ад іншых прадстаўнікоў сямейства сітаўкавых параўнальна няшмат. У доўгім вузкім, прама абрэзаным хвасце 2 сярэднія пёры крыху даўжэйшыя за бакавыя; першае махавое пяро карацейшае за 2-е і 3-е; слабвыгнуты кіпцюр задняга пальца карацейшы за сам палец.
Сітаўкі - пералётныя птушкі. Большасць сітавак трымаецца каля вады асобнымі сем'ямі ці невялікімі зграйкамі; гняздуюць сітаўкі на зямлі або ў дуплах. У адрозненне ад большасці дробных птушак па зямлі перасоўваецца не скачкамі, а бягом.
Зноскі
- ↑ Сітаўкі, Пліскі ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.14. Мн., 2002, С.423