Сітнянскі Град
Замак | |
Сітнянскі Град | |
---|---|
48°24′06″ пн. ш. 18°53′13″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | гатычная архітэктура[1] |
Дата заснавання | XIII стагоддзе[1] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сітнянскі замак (славацк.: Sitniansky hrad) — руіны замка на ўсходнім схіле гары Сітна ў горным масіве Шт'яўніцкія Врхі ў цэнтральнай Славакіі.
Замак існаваў ужо ў другой палове XIII стагоддзя, як адна з крэпасцей, якая служыла для абароны ад татарскіх набегаў, аднак першае пісьмовае згадванне пра яго адносіцца толькі да 1548 года, калі ён быў узяты каралеўскімі войскамі, якія адабралі яго ў барона-разбойніка Меліхера Балаша, які валодаў ім. У 1548—1552 гадах замак быў перабудаваны, значна ўмацаваны, і стаў важным элементам сістэмы абароны ад турэцкай пагрозы. З 1629 года замак стаў адной з рэзідэнцый дваранскага роду Кохары. Падчас антыгабсбургскага паўстання Ферэнца II Ракацы замак у 1703 годзе быў узяты паўстанцкімі войскамі і цалкам разбураны.
Зноскі
- ↑ а б в г https://data.gov.sk/dataset Праверана 26 сакавіка 2022.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Kelemen Albert a kolektív: Štiavnické vrchy. Turistický sprievodca ČSSR, wyd. Šport, slovenské telovýchovné vydavateľstvo, Bratislava 1986.