Сітуацыйная семантыка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Сітуацыйная семантыка (англ.: Situation Semantics) — гэта заснаваня на матэматыцы тэорыя натуральнай мовы, якая была прапанавана матэматыкам Джонам Барвісам (англ.: Jon Barwise) і надалей развіта разам з філосафам Джонам Пэры (англ.: John Perry) цягам 1980-ых гадоў. Дадзеная тэорыя лічыцца адной з асноўных і найбольш развітых тэорый сярод фармальных семантык. Першае ж абнародванне тэорыі ажыццявілася ў супольнай кнізе Барвіса і Пэры «Situations and Attitudes» (сітуацыі і стаўленні).

Асноўныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Першапачаткова, задумвалася як анталагічна сінтэтычная тэорыя заснаваная на матэматычных формулах, дзеля вырашэння задачаў ЭВМ. Але ў хуткім часе аўтары вырашылі змяніць тэму і звярнуліся да аналітычнай праблематыцы, сканцэнтраваўшы свае напрацоўкі дзеля аналізу натуральнай мовы. Як арыгенальная тэорыя, сітуацыная семантыка стала тэорыяй перадачы і прымання інфармацыі, якая шукае шляхі разумення лінгвістыцы ў тэрмінах інфармацыйнага абмену. У той жа час, не выканаўшы глабальныя задачы аналізу натуральнай мовы, сітуацыйную семантыку лепш за ўсё апісаць як набор інструментаў для аналізу семантычных феноменаў.

Паняцце сітуацыі[правіць | правіць зыходнік]

Барвіс і Пэры пачалі з дапушчэння, што людзі выкарыстоўваюць мову ў абмежаваных частках рэчаіснасці для таго, каб размаўляць (абменьвацца інфармацыяй) пра іншыя абмежаваныя часткі рэальнасці. Такія абмежаваныя часткі яны назвалі — сітуацыямі.

«Свет складаецца не толькі з аб'ектаў, альбо з аб'ектаў, якасцей і стасункаў, але з аб'ектаў, якія маюць якасці і знаходзяцца ў стасунках паміж сабой. І існуюць такія часткі свету, якія ясна адрозніваюцца (не збольшага індывідуальна), у здаровым розуме і чалавечай мове. Гэтыя часткі свету называюцца сітуацыямі. Падзеі і эпізоды ёсць сітуацыі ў часе, сцэны ёсць прэзентаваныя ў бачнасці сітуацыі, змены ёсць працяканне сітуацый, і факты ёсць сітуацыі размытыя мовай».

Істотным тут з'яўляецца слова «часткі». Сітуацыі ёсць «часткамі» свету і інфармацыя, якой валодае агент у дадзенай сітуацыі ў любы час будзе толькі часткай усёй інфармацыі, якая тэарытычна магчыма. Падкрэсліваючы частковасць, сітуацыйная семантыка адрознівае сябе ад іншых семантык свету, гэта тое, што ёсць прынцыповай кампетэнтасцю семантычнай тэорыі.

У той жа час, сітуацыйная семантыка прапануе "стасункавую тэорыю значэння (relational theory of meaning). У сваёй найпрасцейшай форме, гэта значыць, што выражэнне а, якое азначае сувязь в, с||а||н паміж дыскурсіўнай сітуацыяй в, прамаўленчай уключанасцю с і апісанай сітуацыяй н.

Базавыя катэгорыі[правіць | правіць зыходнік]

У той жа час, сітуацыйную семантыку можна прапанаваць у інтэрпрытацыі трох базавых канцэптаў:

Прыстасаванне (Attunement)[правіць | правіць зыходнік]

Арганізм павінен быць прыстасаваны да падабенстваў паміж сітуацыямі, якія мы называем уніфармальнасці, і да ўзаемастасункаў, якія ўстаноўліваюцца паміж гэтымі ўніфармальнасцямі.

Абмежаванасць (Constraints)[правіць | правіць зыходнік]

Пэўнага віду сітэмныя ўзаемстасункі паміж рознымі тыпамі сітуацый… Гэтыя сістэмныя абмежаванасці з'яўляецца тым, што дае магчымасць адной сітуацыі ўтрымліваць інфармацыю аб іншай. Прыстасаванне да гэтых абмежаванасцей ёсць тое, што дазваляе агенту збіраць інфармацыю з адной сітуацыі пра іншую.

Частковасць (Partiality)[правіць | правіць зыходнік]

Тыпы сітуацый з'яўляецца частковымі. Яны не кажуць пра ўсё і пра кожнага і нават не пра ўсё, што з'яўляецца на вочы індывідуўму ў сітуацыйным тыпе. Іншыя асноўныя пазіцыі дадзенай тэорыі могуць быць выйнадзены праз узаемастасункі гэтых трох канцэптаў.

Сітуацыйная семантыка і моўныя акты[правіць | правіць зыходнік]

Камбінацыя прыстасавання з абмежаваннем, аплікаваная да праблемы лінгвістычных значэнняў прыводзіць да сувязі тэорыі са значэннем. Такое разуменне, дзе карыстальнікі мовы з'яўляюцца прыстасаванымі да пэўнага віду абмежавання, якое звязвае сітуацыю, у якой прыстасаванне створана, з сітуацыяй пра якую вядзецца гаворка. У фармальным выглядзе: сказ А, звязаны з абмежаваннем сітуацыі В і апісвае сітуацыю Д. в|а|д

Прадуктыўнасць[правіць | правіць зыходнік]

Паняцце прадуктыўнасці паўстае з інтэракцыі тэорыі значэння з паняццям частковасці. Выказванні натуральнай мовы ўтрымліваюць выключна толькі частку з усёй суммы інфармацыі і такім чынам, частковасць уплывае на ступень выказанасці і апісальнасці сітуацыі. Адсюль, так бы мовіць, прадуктыўнасць ёсць той ступенню, у якой яны (выказванні) могуць быць выкарыстаны для розных мэтаў. Паняцце эфектыўнасці ясна адрознівае значэнне і інтэрпрытацыю. Эфектыўнасць можа ўзнікнуць толькі ў поўнай інтэрпрытацыі, шляхам дапасавання выказаных сітуацый і, як вынік, апісаных сітуацый да актуальных сітуацый. Сказ, як такі ўтрымлівае толькі значэнне.

Дыскурсіўная сітуацыя (Discourse situation) і Прамаўленчая ўключанасць (Speaker connection)[правіць | правіць зыходнік]

Гэтая тэорыя надзвычай трапна забараняе далейшае разрозненне выказанасці сітуацыі, што ў сваю чаргу мае на ўвазе дыскурсіўную сітуацыю і прамаўленчую ўключанасць. Дыскурсіўная сітуацыя ёсць той часткай выказанасці сітуацыі, якая звязана са знешнімі фактамі размовы, такімі як ідэнтыфікацыя прамоўцы і слухача, часовая і прасторавая лакалізацыя размовы. Дыскурсіўная сітуацыя павінна быць дапасавана перад тым, як інтэрпрытацыя будзе пралічана. Прамаўленчыя сувязі звязаны з лінгвістычнай абмежаванасцю, якая павінна падзяляцца прамоўцам і слухачом для эфектыўнай камунікацыі. Такім чынам, сувязь значэння можа быць пераведзена ў тэрміны дыскурсіўнай сітуацыі Е, прамаўленчай уключанасці Ж і апісанай сітуацыі Д: Е,Ж[А]Д

Паняцце прамаўленчай уключнасці збольшага базуецца на вызначэнні спасылкі некалькіх ясна спасылачных фразаў, такіх як пэўныя імёны і дакладныя апісанні. Так як большасць словаў таксама ў пэўным сэнсе спасылачныя, то іх рэферэнты могуць быць комплексам частковых аб'ектаў; гэта нагадвае натуральную працягласць арыгенальнага панятку. Прамаўленчыя сувязі, адсюль, з'яўляюцца наборам спецыфічна культурнымі канструкцыямі, з дапамогай якіх, карыстальнікі канкрэтнай мовы, з'яўляецца абмежаванымі для таго, каб забараніць сабе прызначаць значэнні нечаканасцям сваіх выказванняў.

Сітуацыйная семантыка і традыцыйныя семантыкі[правіць | правіць зыходнік]

Каб глыбей зразумець тэрміны і метадалогію сітуацыйнай семантыцы варта параўнаць яе з іншымі традыцыйнымі тэорыямі. Па-першае, частковасць з'яўляецца асноўнай і адной з самых галоўных катэгорый сітуацыйнай семантыцы. Частковасць супрацьстаіць варыяцыйнасці традыцыйнай семантыцы.

У традыцыйных тэорыях ісцінныя ўмовы маюць прэарытэт над зместам. Інтэпрытацыя сказа ёсць наборам магчымых рэальнасцей у якіх яна будзе ісцінна. Кожная такая рэальнасць татальна, і, адсюль, споўна дэтэрмінуе адказ на любое магчымае пытанне, якое можа быць пра яе зададзена. Некаторыя сказы будуць неабходна ісцінны і будуць прызначаць набор магчымых рэальнасцей, бо інтэпрытацыя робіць іх неразрознымі адной ад іншага. Іншыя, уключаючы ўсе сказы з неабходнай ісцінасцю, як канстытуюючая частка, форма набору лагічна эквівалентых сказаў, кожны з якіх выпрацоўвае тую ж інтэрпрытацыю. Такія рэзультаты ў сітуацыі, дзе намаганне стварыць сказ з яго інтэпрытацыі мае разультатам у сказе з суцэльна адрозным зместам, альбо патрэбны сказ звязаны з наборам неабходных ісцінаў.

Стасункавая тэорыя (relational theory) значэння прэзентуе больш магутны баланс паміж кантэкстам і зместам за большасць традыцыйных тэорый, дзе кантэкст з'яўляецца звычайна абмежаваным дэтэрмінацыяй пэўнай колькасці асноўных тэрмінаў. Такія акалічнасці, апроч іншых, не даюць падстаў фармалізаваць такія мовы як Нямецкая, ці Японская, у той жа час традыцыйныя тэорыі не могуць апісываць мовы з шырокай дэрэвацыйнай практыкай.

І пад канец, традыцыйныя тэорыі падразумеваюць статычную і ўсеаб'емную інтэрпрытацыю, якая прызначае дэнататы да лексічных формаў. Такая акалічнасць стварае дзве праблемы. Па-першае, у стасунку да словаў з дзвюма ці болей сэнсамі, невыяўлена як вырашыць які дэнатат абраць. Што патрэбна, дык гэта больш дынамічны механізм, які забараняе спадабанае прэрэгатыўнае прачытанне, у стасунку да кантэксту. Па-другое, існуе схаванае дапушчэнне, што ступень магчымых дэнататаў з'яўляецца агульным для ўсіх агляданых моў, і калі мы адмаўляем такое абмежаванне то мы становімся перад тварам метафізічнай праблемы пабудовы прыватных дэнататў для кожнай мовы па-за наборам невядомых прымітыўнасцей, з адсутнасцю філасофскага тлумачэння, чаму такая праблема ўзнікла.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]