Сіфанафоры
| Сіфанафоры | ||||||||||||||
Партугальскі караблік (Physalia physalis) на паверхні вады
|
||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Царства: | ||||||||||||||
| Тып: | ||||||||||||||
| Клас: | ||||||||||||||
| Атрад: |
Сіфанафоры |
|||||||||||||
| Навуковая назва | ||||||||||||||
|
Siphonophorae Eschscholtz, 1829 |
||||||||||||||
|
||||||||||||||
Сіфанафоры (Siphonophorae) — атрад беспазваночных жывёл класа гідроідных тыпу кішачнаполасцевых.
Выдзяляюць каля 170 відаў (па іншых звестках 250).[1] Пашыраны ў акіянах і морах з высокай салёнасцю вады, пераважна ў трапічных і цёплых водах да глыбіні 5000 м. Найбольш вядомыя «партугальскі караблік» (Physalia physalis), фізафора (Physophora hydrostatica).
Даўжыня цела ад 1 см да 3 м (разам са шчупальцамі да 20 м). Празрыстыя арганізмы, асобныя часткі цела яркія. Каланіяльныя, калоніі паліморфныя, складаюцца з асобін, якія выконваюць пэўныя функцыі: перамяшчэння (маюць пнеўматафор і «плавальны каўпак», або нектафор), кармлення (гастразоіды з доўгім рухомым прыдаткам, або «арканчыкам» з жыгучымі клеткамі), размнажэння (ганазоіды). Звычайна розныя асобіны калоніі сабраныя ў групы — кармідыі. Кормяцца дробнымі марскімі жывёламі.
Размнажэнне палавое. Лічынка (відазмененая планула) шляхам пачкавання ўтварае маладую калонію.
Некаторыя буйныя трапічныя сіфанафоры небяспечныя для чалавека: выклікаюць цяжкія апёкі і агульнае захворванне з павышэннем тэмпературы.
Класіфікацыя [правіць]
- Cystonectae Haeckel, 1887
- Physonectae Haeckel, 1888
- Calycophorae Leuckart, 1854
Зноскі
- ↑ БЭ, т. 14.
Літаратура [правіць]
- Сіфанафоры // БЭ ў 18 т. Т. 14, Мн., 2002.