Сіхатэ-Алінь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сіхатэ-Алінь
руск.: Сихотэ-Алин
Восень у Сіхатэ-Аліні
Восень у Сіхатэ-Аліні
Краіна
РэгіёныХабараўскі край, Прыморскі край
Перыяд утварэнняМезазойская эра 
Даўжынякаля 1 200 км
Шырынякаля 250 км
Найвышэйшая вяршыняТардокі-Яні 
Вышыня2090 м 
Сіхатэ-Алінь (Далёкаўсходняя федэральная акруга)
Сіхатэ-Алінь
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сіхатэ́-Алі́нь (руск.: Сихотэ-Алинь) — горная краіна на Далёкім Усходзе Расіі.

Даўжыня звыш 1200 км, шырыня каля 200 км. Працягваецца на паўднёвы захад ад вусця Амуру да Уладзівастоку ўздоўж узбярэжжа Японскага мора.

Найвышэйшыя вяршыні — Тардокі-Яні (2077 м) і Анік (1933 м) на поўначы горнага масіву.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Сіхатэ-Алінь з’яўляецца вялікім водападзелам. Складаецца з хрыбтоў, выцягнутых з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад і падзеленых глыбокімі далінамі. Пераважае сярэднеўзгорысты рэльеф. Паўночная частка — высокае плато, складзенае галоўным чынам з базальтаў. На ўсходзе абрываецца да мора, утвараючы сярэднягорныя хрыбты са стромкімі схіламі. Асобныя невялікія базальтавыя плато характэрны і для паўночнай часткі гор. Цэнтральная частка складаецца з найбольш высокіх горных хрыбтоў паўночна-ўсходняга распасцірання. На захадзе паката паніжаецца да даліны ракі Усуры; характэрны вузкія падоўжаныя даліны і катлавіны, якія аддзяляюць перадавыя хрыбты (вышыня 900—1300 м): Сіні, Усходні Сіні, Халодны і інш. Вышэй за 900—1700 м — галыш. Рэшткі старажытнага зледзянення. Восевая частка складаецца з ніжнепалеазойскіх метамарфічных сланцаў і кварцытаў, перарваных інтрузіямі гранітаў, усходняя і заходняя — з мезазойскіх адкладаў (пясчанікі, кангламераты, алеўрыты). Пашыраны (асабліва на поўначы) андэзіта-базальтавыя пароды палеагенавага ўзросту. Сейсмічны раён, землетрасенні да 6—7 балаў. 3 інтрузіямі звязана арудзяненне (волава, золата, поліметалы, вальфрамавыя руды). У тэктанічных упадзінах паклады бурага і каменнага вуглёў.

Клімат мусонны. Сярэдняя тэмпература студзеня ад −12 да −26 °C; ліпеня 15—21 °C. Ападкаў 600—1000 мм за год. 3 заходняга схілу вытокі ракі Усуры і яе прытокаў Вялікая Усурка, Бікін, Хор, прытокаў Амура — Анюй, Гур; з усходу — малыя горныя рэкі, што ўпадаюць у Татарскі праліў.

Растуць жэньшэнь, кішміш, лімоннік. Схілы гор укрыты лясамі, на поўначы хвойнымі (аянская елка, белакорая піхта, даурская лістоўніца), на поўдні і ў цэнтральнай частцы (да вышыні 500 м) — хвойна-шыракалістымі (дуб мангольскі, ліпа, клён, маньчжурскі арэх, карэйскі кедр). На найбольш высокіх вяршынях — горная тундра.

Амурскі тыгр

Галоўны сімвал Сіхатэ-Алінь — усурыйскі (сібірскі, амурскі) тыгр (каля 90 % ад сусветнай папуляцыі). Вядомы эндэмік Сіхатэ-Аліня — далёкаўсходні леапард (каля 30 звяроў). Iншыя жывёлы — ізюбр, гімалайскі мядзведзь.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Жывуць абарыгінальныя народы — нанайцы на поўначы (менш у цэнтры), удэгейцы на поўдні і ў цэнтры (менш на поўначы). Найбуйнейшыя населеныя пункты — г.Дальнягорск (39,6 тыс. жых.) і г.п.Кавалерава (17,4 тыс. жых.).

Гаспадарка[правіць | правіць зыходнік]

У гарах iдзе здабыча золата, волава, поліметалаў, каменнага i бурага вугалю.

Ахова прыроды[правіць | правіць зыходнік]

Сіхатэ-Алінскі запаведнік з’яўляецца аб’ектам № 766 Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА[1]. Лазоўскі запаведнік.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]