Сяргей Гаек

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з С. Гаек)
Сяргей Гаек
бел.: Сяргей Гаек

Апостальскі адміністратар для грэка-каталікоў Беларусі
з 30 сакавіка 2023
Царква Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква
Апостальскі візітатар для грэка-каталікоў Беларусі
1994 — 30 сакавіка 2023
Царква Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква

Адукацыя
Навуковая ступень доктар багаслоўя[d]
Дзейнасць пісьменнік, каталіцкі святар, грэка-каталіцкі прэсвітар, багаслоў
Месца працы
Нараджэнне 8 лютага 1949(1949-02-08) (75 гадоў)
Прыняцце свяшчэннага сану 23 чэрвеня 1974
Прыняцце манаства 15 жніўня 1973
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сярге́й (свецкае імя - Ян) Га́ек M.I.C. (нар. 8.2.1949, Лышкавіцы, Польшча) — апостальскі адміністратар для грэка-каталікоў Беларусі, кіраўнік Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы на тэрыторыі Беларусі. Адзіны ў Каталіцкай Царкве амафорны архімандрыт. Належыць да кангрэгацыі марыян (MIC). Доктар багаслоўя. Паляк па нацыянальнасці, але заве сябе «беларусам паводле перакананняў»[1]. Мае грамадзянства Рэспублікі Беларусь і Ватыкана.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 8 лютага 1949 года ў вёсцы Лышкавіцы (польск.: Lyszkowice), непадалёк ад горада Ловіч у польскай каталіцкай сям'і. У 1963 годзе скончыў пачатковую школу ў Лышкавіцах, чатырма гадамі пазней — ліцэй у Ловічы.

Пасля заканчэння ліцэя сышоў у кляштар айцоў-марыянаў, узяў сабе манаскае імя Сяргей і прыняў візантыйскі абрад. У 1967—1974 гадах вучыўся на багаслоўскім факультэце Каталіцкага ўніверсітэта Любліна. У гэты перыяд зацікавіўся беларускай культурай і рэлігійнасцю, кантактаваў з рэлігійнымі дзеячамі беларускай дыяспары, у прыватнасці з біскупам Чаславам Сіповічам, з-за чаго меў праблемы з органамі бяспекі Польскай Народнай Рэспублікі.

15 жніўня 1973 года прынёс вечныя зарокі ў ордэне марыян, 23 чэрвеня 1974 года пасвечаны ў святары. Пасля пасвячэння два гады служыў у грэка-каталіцкім прыходзе ў Глухалазах, пасля чаго працягнуў багаслоўскую адукацыю, спачатку ў Каталіцкім універсітэце Любліна на кафедры параўнальнага багаслоўя і экуменізму, затым у Рымы ў Папскім Усходнім інстытуце (італ.: Pontificia Istituto Orientale). У лістападзе 1983 года абараніў доктарскую дысертацыю і вярнуўся ў Польшчу. У 1983—1999 гадах выкладаў на кафедры праваслаўнага багаслоўя ў Экуменічным інстытуце Каталіцкага ўніверсітэта Любліна.

Напачатку 1990-х гадоў грэка-каталіцкая царква атрымала ў Беларусі магчымасць свабоднага функцыяніравання. У 1994 годзе Папа Ян Павел II прызначыў Сяргея Гаека апостальскім візітатарам для грэка-каталікаў Беларусі, а Аляксандра Надсана апостальскім візітатарам для беларускіх грэка-каталікаў эміграцыі. У 1996 годзе а. Сяргей Гаек атрымаў тытул архімандрыта, у 1997 годзе стаў кансультантам Кангрэгацыі па справах Усходніх цэркваў. 30 сакавіка 2023 года Папа Францыск заснаваў Апостальскую Адміністратуру для католікаў візантыйскага абраду ў Беларусі і адначасова прызначыў ардынарыем гэтай Апостальскай Адміністратуры Высокадастойнага архімандрыта Яна Сяргея Гаека MIC (без біскупскага сану), які да гэтага часу быў Апостальскім візітатарам для гэтых вернікаў[2].

Фота[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]