Станіслаў Нарбут

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з С. Т. Нарбут)
Станіслаў Нарбут
Дата нараджэння 4 мая 1853(1853-05-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 сакавіка 1926(1926-03-11) (72 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Тэадор Нарбут
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера медыцына
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Святога Станіслава 3 ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Помнік Станіславу Нарбуту на Замкавай гары ў Браславе

Станіслаў Нарбут (4 мая 1853, б. маёнтак Шаўры Лідскага павета, цяпер Воранаўскі раён — 11 сакавіка 1926) — беларускі урач, вучоны-медык, мецэнат, сын Тэадора Нарбута.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 4 мая 1853 года ў б. маёнтку Шаўры Лідскага павета Віленскай губерні (цяпер Воранаўскі раён). Скончыў 1-ю віленскую класічную гімназію (1871), з 1872 года вучыўся ў Баварскім універсітэце ў Мюнхене, выключаўся за ўдзел у хваляваннях, заплаціў буйны штраф. Абараніў дысертацыю аб каўтуне на ступень доктара хірургіі і акушэрства (7.08.1879). У 1891 годзе скончыў Дэрпцкі ўніверсітэт, атрымаў дыплом лекара.

З 1904 года на пасадзе ўрача Нова-Аляксандраўскага павета. Жыў у Браславе, дзе на ўласныя сродкі збудаваў бальніцу. У Першую сусветную вайну ўзначальваў лазарэт на Паўночна-Заходнім фронце, цяжка паранены, часткова ампутаваная нага. У 1919 годзе вяртаецца да лячэбнай практыкі.

Памёр 11 сакавіка 1926 года. Пахаваны на Замкавай гары ў Браславе. У 1927 годзе на сродкі, сабраныя жыхарамі, яму пабудаваны помнік.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Шэршань Г. Станіслаў Нарбут: 160 гадоў з дня нараджэння // Лідскі летапісец. № 2(62). 2013.