Табольск заснаваны ў 1587 годзе атрадам казакоў Д. Чулкова на Траецкім мысе[4] як Табольскі астрог. Да 1590 года быў адміністрацыйна падпарадкаваны гораду Цюмень[2]. У 1600 годзе перанесены з Траецкага мыса на мыс Чукман[4]. У 1606—1609 гадах быў пабудаваны драўляны горад, які быў знішчаны пажарамі 1643, 1677 і 1680 гадоў[2]. У XVII—XVIII стагоддзях Табольск быў ваенна-адміністрацыйным, палітычным і культурным цэнтрам Сібіры. Тут пісаліся летапісы, адкрыліся першыя ў Сібіры школы, драматычны тэатр (заснаваны ў 1705 годзе), друкарня, збройны завод, гасціны двор, шклозавод (заснаваны ў 1751 годзе), палатняная і шаўкаткацкая мануфактуры. Выдаваўся часопіс «Тобольск, превращающийся в Ипокрену». З 1620 года цэнтр Сібірскай епархіі. У канцы 1680-х — 1720-х гадах на Траецкім мысе узведзены адзіны ў Сібіры каменны крэмль[2][4]. З 1708 года горад Табольск, адміністрацыйны цэнтр Сібірскай губерні, з 1782 года — Табольскага намесніцтва, у 1796—1917 — Табольскай губерні (у 1822—1839 гадах — Заходне-Сібірскага генерал-губернатарства[4]). У 1773—1774 гадах горад быў апорным пунктам урада пры задушэнні сялянскай вайныЕмяльяна Пугачова.
Савецкая ўлада ў Табольску ўсталявана 9 красавіка 1918 года[4][3]. У чэрвені 1918 — кастрычніку 1919 года горад быў пад кантролем белых войскаў[4][3]. 21 кастрычніка 1919 года заняты часткамі Чырвонай Арміі і чырвонымі партызанамі[4][3]. У 1919—1920 гадах павятовы горад Табольскай губерні, у 1920—1923 гадах — Цюменскай губерні. З 21 лютага па 8 красавіка 1921 года Табольск пад кантролем удзельнікаў Заходнесібірскага паўстання[4]. Адміністрацыйны цэнт акругі (1923—1932, 1935—1944) і раёна (з 1924) Уральскай, Обска-Іртышскай (1934), Омскай (1934—1944), Цюменскай (з 1944 года) абласцей[4].
Тобо́льск / Кириллов В. В. (архитектура) // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 17. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978).(руск.)
Тобо́льск // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 481. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
Тобо́льск // Географические названия Росии: Топонимический словарь: более 4000 единиц / Е. М. Поспелов. — М.: АСТ; Астрель, 2008. — С. 441. — 523 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-5-17-054966-5 (Аст), ISBN 978-5-271-20728-0 (Астрель).(руск.)
Тобо́льск // Географические названия мира: Топонимический словарь: Ок. 5000 единиц (руск.) / Е. М. Поспелов; Отв. ред. P. A. Агеева. — 2-е изд., стереотип.. — М.: Русские словари: ООО «Издательство Астрель»: ООО «Издательство ACT», 2002. — С. 418. — 512 с. — ISBN 5-17-001389-2 (ООО «Издательство ACT»), ISBN 5-271-00446-5 (ООО «Издательство Астрель»), ISBN 5-93259-014-9 (Издательство «Русские словари»).