Тавакуль Карман
| Тавакуль Карман араб.: توكل كرمان |
|
| Дата нараджэння: | 7 лютага 1979 |
|---|---|
| Месца нараджэння: | Таіз, Емен |
| Грамадзянства: | |
| Род дзейнасці: | праваабаронца, журналіст, палітык |
| Узнагароды і прэміі: |
|
Тавакуль Карман (араб. توكل كرمان, таксама Тавакель; 7 лютага 1979 года, Таіз, Емен) — еменская праваабаронца, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (2011) сумесна з Леймай Гбові і Элен Джонсан-Серліф «за негвалтоўную барацьбу за бяспеку жанчын і за правы жанчын на паўнапраўны ўдзел у пабудове міру».
Біяграфія[правіць]
Тавакуль Карман нарадзілася 7 лютага 1979 у еменскай горадзе Таіз. У 2005 годзе яна стварыла праваабарончы рух «Жанчыны журналісты без кайданоў», мэтай якога з'яўляецца абарона правоў чалавека, у асаблівасці права на свабоду перакананняў і на свабодны іх выраз і дэмакратычных правоў. Па сцвярджэнні Карман, яна атрымлівала ад уладаў пагрозы па тэлефоне і па пошце з-за яе адмовы прыняць адхіленне заяўкі руху на стварэнне афіцыйнай газеты і радыёстанцыі. З 2007 па 2010 гг. Карман неаднаразова арганізоўвала акцыі пратэсту і сядзячыя дэманстрацыі на Плошчы Свабоды ў Сане перад будынкам урада. Карман неаднаразова падвяргалася палітычным пераследам за сваю актыўную пазіцыю па прасоўванню дэмакратыі. Так, у студзені 2011 года яна на кароткі тэрмін была арыштаваная за нібыта вядучую ролю ў арганізацыі незаконных пратэстаў і падбухторванні да беспарадкаў у Емене.
| Нобелеўская прэмія міру | |
|---|---|
| 2001—2025 |
ААН / Кофі Анан (2001) • Джымі Картэр (2002) • Шырын Эбадзі (2003) • Вангары Маатаі (2004) • МАГАТЭ / Махамед аль-Барадэі (2005) • Мухамад Юнус / Грэмін–Банк (2006) • Альберт Гор / IPCC (2007) • Марці Ахцісаары (2008) • Барак Абама (2009) • Лю Сяабо (2010) • Элен Джонсан-Серліф / Лейма Гбові / Тавакуль Карман (2011) • Еўрапейскі Саюз (2012) |
|
Поўны пералік • (1901—1925) • (1926—1950) • (1951—1975) • (1976—2000) • (2001—2025) |
|
| Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі ў 2011 годзе | |
|---|---|
| Фізіялогія і медыцына |
Ральф Стайнман (Канада, ЗША) • Брус Бётлер (ЗША) • Жуль Хофман (Люксембург, Францыя) |
| Фізіка |
Сол Перлмутэр (ЗША) • Браян Шміт (Аўстралія, ЗША) • Адам Рыс (ЗША) |
| Хімія | |
| Літаратура | |
| Мір |
Элен Джонсан-Серліф (Ліберыя) • Лейма Гбові (Ліберыя) • Тавакуль Карман (Емен) |
| Эканоміка |
Томас Сарджэнт (ЗША) • Крыстафер Сімс (ЗША) |