Тагма, біялогія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Тагмы трылабіта (Trilobita).

Тагма (лац.: tagma, мн. л. tagmata ад грэч.: τάγμα) — аддзел цела ў сегментаваных (членістых) жывёл. Як правіла, тагмай лічыцца кожны больш-меней адасоблены аддзел цела, які складаецца з некалькіх адносна аднастайных сегментаў. У розных групах колькасць тагмаў і іх сегментарны склад розны. Найбольш шырока вядомыя прыклады тагмаў: галава, грудзі і брушка насякомых, галавагрудзі і «брушка» (апістасома) павукоў. Гэтае паняцце пераважна выкарыстоўваецца пры апісанні будовы кольчатых чарвей і членістаногіх.