Таджыкі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Таджыкі
Tajik Kids.jpg
Агульная колькасць 15 000 000 - 20 000 000
Рэгіёны пражывання Афганістан: 8 213 380 (2012) чал.
Таджыкістан: 6 206 939 чал.
Узбекістан: 1 419 709 чал.
Іран: 357 000 чал.
Расія: 200 303 чал.
Пакістан: 220 000 чал.
Кыргызстан: 42 636 чал.
Казахстан: 36 277 чал.
Украіна: 4 255 чал.
Беларусь: 871 чал.
Латвія: 123 чал.
Мова таджыкская, дары
Рэлігія іслам
Блізкія этнічныя групы персы, ягнобцы, асеціны

Таджыкі (тадж.: Тоҷик, перс. تاجیک, дары تاجک [tɔːd͡ʒɪ'k]) — народ, які размаўляе на розных дыялектах перса-таджыкскага кантынуума і насяляе рэгіёны на ўсход і паўночны ўсход ад сучаснай дзяржавы Іран, размешчаныя ў сучасным Афганістане, Таджыкістане , Узбекістане і Пакістане. Традыцыйныя землі таджыкаў ахопліваюць Ферганская даліну, Чач, даліну р. Зераўшан, басейн вярхоўяў Амудар'і (Пянджа), Мургаба і Кабула, а таксама басейны Гільменд і Аргандаба. У Афганістане да таджыкаў таксама звычайна адносяць персамоўнае насельніцтва басейнаў Герыруда і возера Хамун. Для Афганістана характэрныя таксама іншыя варыянты назвы гэтай групы насельніцтва: фарсіваны (персамоўныя), дэхкане (аселыя земляробы, гэта значыць тыя, хто не вядзе качавы лад жыцця). У Таджыкістане (і іншых краінах Сярэдняй Азіі) і Афганістане (разам з Пакістанам) прыняты дзве розныя формы літаратурнай мовы таджыкаў: таджыкская мова і дары адпаведна. Агульная колькасць таджыкаў па розных ацэнках складае ад 15 да 20 млн чал.

Таджычка Міс Брытанія 2005 года.

Выбітныя таджыкі [правіць]

Літаратура [правіць]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).