Тадэа Гадзі
| Тадэа Гадзі | |
| Імя пры нараджэнні: |
Taddeo Gaddi |
|---|---|
| Дата нараджэння: | |
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: | |
| Месца смерці: | |
| Уплыў на: | |
Тадэа Гадзі (італ. Taddeo Gaddi; 1290, Фларэнцыя - 1366, там жа) — італьянскі мастак і бацька мастакоў Джавані, Аньёла і Нікола Гадзі.
Тадэа Гадзі вучыўся ў свайго бацькі, мастака Гадо Гадзі, пазней працаваў у Джота ды Бандонэ, а прыблізна з 1330 стаў самастойным мастаком ў Фларэнцыі. У 1347 згадваецца на чале спісу лепшых мастакоў Фларэнцыі. Гадзі перасягнуў свайго настаўніка па жвавасці малюнкаў, але не па вытанчанасці каларыту. Яго малюнкі часта таропкія і няправільныя. Яго галоўны твор - «Жыціе Мадоны» у капэле Баранчэлі ў фларэнтыйскай базіліцы Санта-Крочэ. Акрамя яго заслугоўваюць згадкі трыпціх «Мадонна на троне» (Берлін), «Вечар» у Санта-Крочэ, «Мадонна са святымі» ў царкве Санта-Трыніта ў Фларэнцыі, трыпціх «Мадонна са святымі» 1366 (Неапаль), фрэскі са сцэнамі з жыцця св. Францыска ў царкве Сан-Франчэска ў Пізе 1342 г. Магчыма, Гадзі выконваў і архітэктурныя працы.
Мастаком стаў і сын Тадэа Гадзі - Аньёла Гадзі.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тадэа Гадзі