Тадэвуш Касцюшка

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці


Тадэвуш Касцюшка
Андрэй Тадэвуш Банавэнтура Касцюшка
Тадэвуш Касцюшка
Тадэвуш Касцюшка
Herb Roch III.svg
Герб «Рох III»
 
Нараджэнне: 4 студзеня 1746
Мерачоўшчына Слонімскага павету
Смерць: 15 кастрычніка 1817
Салюр, Швейцарыя
Дынастыя: Род Касцюшкаў
Бацька: Людвік Тадэвуш Касцюшка
Маці: Тэкля з Ратамскіх
 
Аўтограф: Аўтограф
 
Узнагароды:
Ордэн Святога Станіслава
Шаблон:Ордэн За воінскую доблесць 1 ступені
Ордэн Белага арла
Камандор ордэна Virtuti Militari

А́нджэй Тадэ́вуш Банавенту́ра КАСЦЮ́ШКА (польск.: Andrzej Tadeusz Bonawentura Kościuszko, літ.: Tadas Kosciuška; 4.2.1746[1], Мерачоўшчына Івацэвіцкага р-на Брэскай вобл. — 15.10.1817, Салюр, Швейцарыя), палітычны і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай, кіраўнік нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794, удзельнік Вайны за незалежнасць ЗША[2][3][4] нацыянальны герой Беларусі[2][3][4], Польшчы і ЗША, ганаровы грамадзянін Францыі. З роду Касцюшкаў Сехнавіцкіх, 7-е калена.

Змест

[правіць] Біяграфія

[правіць] Продкі

Прадстаўнік старажытнага беларускага[5][6][7][8] роду Касцюшкаў гербу «Рох III». Ягоны прапрадзед Канстантын Фёдаравіч[9](ад памяншальных формаў гэтага імя — Кастусь, Касцюша — утварылася прозвішча роду), які служыў пісарам у вялікакняскай канцылярыі, атрымаў Сяхновічы на Берасцейшчыне ад Жыгімонта Старога. Маёнтак быў невялікі, Канстантын выстаўляў з яго войска ў «тры коні». Жонкай Кастуся была Ганна Гальшанская з княскага роду, параднёная з каралямі польскімі і вялікімі князямі літоўскімі праз шлюб сясцёр Гальшанскіх з Ягайлам і Вітаўтам.

Да сярэдзіны XVII стагоддзя Касцюшкі трымаліся праваслаўя, але ў часы «Патопу», як і многія з берасцейскай шляхты, адыйшлі ад дзедаўскай веры — адны ў каталіцтва, іншыя — да ўніятаў. Сяхновіцкія Касцюшкі былі католікамі. Людвік, бацька Тадэвуша, які вызначаўся энэргіяй, дамогся ў 1731 годзе тытулу мечніка Берасцейскага ваяводзтва, абіраўся ў 1743 годзе ад шляхты ваяводзтва ў Літоўскі Трыбунал, здолеў нейкім чынам адсудзіць у Сапегаў маёнтак Мерачоўшчына, што знаходзіўся за дзьве вярсты ад Косава. Маці паходзіла з беларускага праваслаўна-вуніяцкага роду Ратамскіх[10], звалася Тэкля.

[правіць] Маладосць

Дакладна невядома дзе нарадзіўся Тадэвуш Касцюшка. Меркаваных месцаў нараджэння Андрэя Тадэвуша два: маёнтак Сяхновiчы (паблiзу Жабiнкi на Берасцейшчыне), i маёнтак Мерачоўшчына (Марачоўшчына) каля мястэчка Косава (цяпер у Iвацэвiцкiм раёне). У Мерачоўшчыне прайшлі дзіцячыя гады Тадэвуша Касцюшкі. У яго было дзве сястры — Ганна і Кацярына — і брат Юзэф. Існуе меркаванне, што маці па нараджэнні чацьвертага дзіцяці ахрысціла яго ў вуніяцкай царкве пад імем Андрэй (у гонар апостала Андрэя Першазванага, свята якога прыпадае на 30 лістапада), а ўжо бацька перахрышчваў яго ў каталіцкім касцёле.

Н. Орда. Сядзіба Касцюшкаў у Мерачоўшчыне

Як і ўсе дзеці незаможнай шляхты, да дзевяці гадоў Андрэй Тадэвуш выхоўваўся дома. У дзевяць гадоў Тадэвуша аддалі ў калегіум піяраў у Любяшове за Пінскам, а не ў Берасцейскую езуіцкую калегію. Там ён навучаўся пяць гадоў, да 1760 года. У калегіуме вывучаў лацінскую, польскую, французскую і нямецкую мовы, меў поспехі ў матэматыцы, гісторыі. Пра перыяд ягонага жыцця паміж 1760 і 1765 гадамі амаль не захавалася аінякіх звестак. Магчыма, малады Тадэвуш Касцюшка быў дарадцам і памочнікам маці, адначасова працягваў хатнюю адукацыю. Дакладна вядома што пасля раптоўнай смерці бацькі ў 1758 годзе фінансавы стан сям'і значна пагоршыўся.

Напрыканцы 1765 года Тадэвуш быў залічаны ў Варшаўскі кадэцкі корпус - Рыцарскую школу, утвораную каралём Рэчы Паспалітай Станіславам Аўгустам Панятоўскім. Корпус спецыялізаваўся па вайсковай інжынэрыі. Без пратэкцыі з боку ўплывовых у дзяржаве асоб Тадэвушу Касцюшку, як збяднеламу шляхціцу, не было ніякіх шанцаў патрапіць у гэтую элітную навучальную ўстанову. Таму біёграфы нярэдка прыгадваюць імя князя Адама Казіміра Чартарыйскага — шэфа Кадэцкага корпуса. Вядома, што князі Чартарыйскія былі суседзямі Касцюшкаў-Сяхновіцкіх. Начальнікам корпуса быў князь Адам Чартарыйскі. Кадэты займаліся шыхтавой падрыхтоўкай, фехтаваннем, вершніцтвам, вывучалі тактыку, літаратуру і гісторыю, лацінскую, нямецкую, французскую мовы, арыфметыку, геаметрыю і вышэйшую матэматыку, фізіку, палітычную эканомію, адным з асноўных прадметаў была артылерыя. Паводле сведчанняў сяброў па корпусе, Тадэвуш быў забіякам, не ўхіляўся ад дуэляў і меў "некалькі шрамаў на целе"; пры гэтым вызначалі яго лагоднасць і таварыскасць. Ужо тады Касцюшка здзіўляў навакольных аскетызмам, воляй і мэтанакіраванасцю, якія былі падобныя яго сябрам да Карла XII, за што ён атрымаў мянушку «Швед». Выдатныя здольнасці і настойлівасць дазволілі Касцюшку стаць адным з найлепшых кадэтаў. 20 снежня 1766 года ён атрымаў званне харужага. У 1769 годзе быў адкамандзіраваны для працягу адукацыі ў Францыю, дзе ўдасканальваў свае веды па інжынерыі, фартыфікацыі, матэматыцы і маляванню. У замежнай вандроўцы малады афіцэр карыстаўся галоўным чынам тымі невялікші грошамі, што дасылаў яму з Сяхновічаў брат Юзаф. У 1774 годзе, пасля вучобы ў Парыжы, Касцюшка вярнуўся ў Рэч Паспалітую.

[правіць] 1774-1775 гады

Месцы ў арміі Рэчы Паспалітай не знайшлося. Афіцэрскую пасаду на той момант можна было толькі купіць за вялікую суму. За некалькі гадоў брат Юзаф растраціў свае грошы, частку грошай Тадэвуша і ўлез у даўгі. Сродкаў не хапала, і Тадэвуш быў вымушаны заняцца рэпетытарствам - паступіў на службу да магната Юзафа Сасноўскага. Вывучаў маляванню двух яго дачок. Старэйшая - Людвіка - закахалася ў настаўніка. Разумеючы, што бацька Людвікі ня дабраславіць шлюб, маладыя людзі вырашылі бегчы і абвянчацца таемна. Але задуму раскрылі, і Тадэвуш быў выгнаны. 9 і 10 кастрычніка 1775 года Тадэвуш Касцюшка, якому было катэгарычна адмоўлена знаходзіцца ў доме Сасноўскіх, перадаў правы на сваю частку Сяхновічаў швагеру Пятру Эстку. Той са свайго боку абавязваўся сплаціць усе даўгі крэдыторам Тадэвуша. Позняй восенню, пазычыўшы ў сваякоў і знаёмых значную суму грошай, Касцюшка зноў накіраваўся ў Францыю.

Генэрал Тадэвуш Касцюшка (англ.: General Thaddeus Kosciusko). Карціна Бэнджаміна Вэста, 1797

[правіць] Вайна за незалежнасць ЗША

Улетку 1776 года ён у складзе валанцёраў выправіўся ў Паўночную Амерыку з мэтай падтрымаць барацьбу амерыканскіх каланістаў супраць англійскіх войскаў. Здольнасці і заслугі Тадэвуша Касцюшкі перад ЗША былі не аднаразова адзначаны ў лістах ягоных таварышаў, удзельнікаў бітваў за вызваленне Амерыкі Н. Грына, Г. Гейтса, Дж. Армстронга. Тадэвуш Касцюшка вызначыўся як таленавіты інжынер і вайсковец, што было заўважана ды высока ацэнена будучым першым прэзідэнтам Злучаных Штатаў генералам Джорджам Вашынгтонам. Асабліва каштоўныя былі яго веды як вайсковага інжынера, бо войска складалася ў асноўным з фермераў і простых месцічаў, мела вострую патрэбнасць ў прафесійных вайскоўцах. Тадэвушу Касцюшку было прысвоена званне палкоўніка і дадзены загад ўмацаваць форт Цікандэраг. Таксама паміж 1777 і 1782 гадамі шляхціц актыўна ўдзельнічаў у бітвах пад Саратогаю, Гілфардам, Хобкірс Хілам, Найнці-Сіксам, Чарлстанам, кіраваў умацаваннем берагоў Гудзона і будаўніцтвам фартэцыі Уэст-Пойнт. Па яго плану была ўзмоцнена абарона горада Філадэльфіі, тагачаснай сталіцы Злучаных Штатаў Амерыкі. 13 кастрычніка 1783 года амерыканскі ўрад надаў Тадэвушу Касцюшку званне брыгаднага генерала. Ён быў у ліку трох афіцэраў чужынцаў, каго прынялі ў ганаровае Таварыства Цынцынанта, якое складалася з самых вядомых удзельнікаў вайны за незалежнасць. 3 рук Джорджа Вашынгтона Тадэвуш Касцюшка атрымаў ордэн Цынцынанта.

Рэспубліка дала Касцюшку чын генэрала, ён зрабіўся ганаровым грамадзянінам Амэрыканскіх штатаў, але ад’яжджаў з Новага Свету такім сама, бадай, бедным, як і прыехаў.

Пакуль Т. Касцюшка адсутнічаў, Людвіка Сасноўская паводле волі бацькі выйшла за князя Любамірскаага. У сацыяльным і палітычным жыцці Рэчы Паспалітай нічога не змянілася — панаваў той жа моцны прыгнёт сялян і магнацкая анархія. Францыя ўжо святкавала другія ўгодкі рэвалюцыі, а ў Варшаве трэці год працягваўся вальны сойм.

Конны партрэт Тадэвуша Касцюшкі. Мастак В. Косак, 1879

[правіць] На Бацькаўшчыне

Па вяртанні Т. Касцюшка пэўны час жыў у Сяхновічах, спрабаваў весьці гаспадарку ў сваёй частцы маёнтку. Гэты 5-гадовы перыяд ягонага жыцця гісторыкі назвалі «сялянкай» (ці «ідыліяй»), калі баявы генэрал займаўся звычайнымі клопатамі вясковага жыхара.

Сытуацыя змянілася з пачаткам дзейнасці Чатырохгадовага сойму (17881792), рэформы якога прадугледжвалі павелічэнне войска Рэчы Паспалітай да 100 тыс. чал. Соймік Берасцейскага павету вылучыў кандыдатуру Т. Касцюшкі на пасаду гэнэрал-маёра, неўзабаве 12 кастрычніка 1789 гэтую прапанову падтрымаў сойм, а таксама кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. Т. Касцюшку прызначылі ў кароннае войска, хоць сам ён жадаў служыць у войску Вялікага Княства Літоўскага[11].

У вайне з Расіяй (1792) Т. Касцюшка вызначыўся ў бітве пад Дубенкай як камандзір дывізіі ў арміі Ю. Панятоўскага. Нягледзячы на атрыманне за ваенныя заслугі ордэна «Virtuti Militari» і звання генерал-лейтэнанта, у знак пратэсту супраць змовы караля і вялікага князя з Таргавіцкай канфэдэрацыяй 30 ліпеня 1792 ён падаў у адстаўку і неўзабаве пераехаў у Лейпцыг, цэнтр палітычнай эміграцыі Рэчы Паспалітай.

[правіць] Паўстанне 1794 году

Асноўны артыкул: Паўстанне 1794

Няспыннае ўмяшанне суседніх манархічных рэжымаў у ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай і бяссілле «сваіх» дзяржаўных органаў выклікалі пратэст і незадавальненне шырокіх пластоў грамадзтва, і асабліва прагрэсіўнай шляхты, прадстаўнікі якой пачалі падрыхтоўку да паўстання. Актыўны ўдзел у падрыхтоўцы браў Тадэвуш Касцюшка.

Прысяга Тадэвуша Касцюшкі 24 сакавіка 1794

У 1793 годзе ён выязджаў у Парыж па дапамогу для падрыхтоўкі паўстання. Аднак ні жырандысты, ні якабінцы канкрэтнай дапамогі не надалі. У жніўні 1793 Т. Касцюшка вярнуўся ў Лейпцыг, у пачатку верасня прыняў прапанову прадстаўнікоў змовы ў Рэчы Паспалітай прыняць на сябе кіраўніцтва паўстаннем, якое распачалося 24 красавіка 1794 з абвяшчэннем у Кракаве Акта паўстання грамадзянаў. На кракаўскім рынку Т. Касцюшка даў прысягу на вернасць паўстанню і абвясціў, што будзе змагацца за непарушнасць межаў дзяржавы, усталяванне ўлады народу і ўсеагульную свабоду.

У Акце паўстання грамадзянаў Тадэвуш Касцюшка адзначыў, што галоўнай мэтай Кацярыны II і Фрыдрыха Вільгельма было жаданне «распаўсюдзіць панаванне тыраніі» і здушэнне свабоды суседніх народаў.

Згодна з Актам паўстання Т. Касюцшка ў маі 1794 года прызначыў Найвышэйшую нацыянальную раду. За ім засталася пасада найвышэйшага начальніка ўзброеных сілаў. У радзе Т. Касцюшка імкнуўся прымірыць памяркоўных рэфарматараў з рэвалюцыйна настроенымі дзеячамі («якабінцамі»). Па ўтварэнні Найвышэйшай Літоўскай Рады ўзніклі пэўныя непаразуменні паміж Т. Касцюшкам і кіраўніком паўстання ў Вялікім Княстве Літоўскім Якубам Ясінскім. 1 красавіка 1794 распачаўся марш Т. Касцюшкі на Варшаву, 4 красавіка 1794 ён атрымаў перамогу пад в. Рацлавіцы. 7 мая 1794 Т. Касцюшка выдаў Паланецкі ўніверсал, якім гарантавалася апека ўраду над сялянамі і яны абвяшчаліся асабіста вольнымі.

У чэрвені — верасьні 1794 Т. Касцюшка ўзначальваў абарону Варшавы ад прускіх і расійскіх войскаў. 2930 верасня 1794 года ён разам са сваім сакратаром Ю. Нямцэвічам прыязджаў у Горадню для вайсковай нарады, у часе якой уручыў удзельнікам паўстання ў Вялікім Княстве Літоўскім пярсцёнкі з надпісам «Айчына свайму абаронцу».

10 кастрычніка 1794 Т. Касцюшка, які камандаваў паўстанцкім войскам у бітве пад Мацяёвіцамі, трапіў паранены ў палон. На загад Кацярыны II пад пільнай аховай і чужым прозьвішчам («шляхціц Шыманскі») праз Кіеў, Чарнігаў, Магілёў, Шклоў, Віцебск і Ноўгарад 10 снежня 1794 года яго вывезлі ў Пецярбург і зняволілі ў Петрапаўлаўскай крэпаці.

Неўзабаве па смерці Кацярыны II 26 лістапада 1796 Т. Касцюшку наведаў новы расійскі імператар Павел I і прапанаваў паўстанцам амністыю. Узамен Т. Касцюшка мусіў даць асабістую прысягу, што ён і зрабіў 28 лістапада, а на наступны дзень уручыў Паўлу I ліст з прозвішчамі сваіх паплечнікаў, якіх той загадаў вызваліць. Імператар хацеў падараваць Т. Касцюшку 1000 сялян і 12 тысячаў рублёў, ад якіх ён потым адмовіўся, як і ад прапановы паступіць на расійскую службу[11].

[правіць] У эміграцыі

У канцы 1796 Т. Касцюшка разам з Ю. Нямцэвічам выехаў у ЗША, дзе быў да 1798. Перад ад’ездам з ЗША ён пакінуў тастамэнт, у якім прызначыў пэўныя сумы на выкуп рабоў-неграў і іхную адукацыю[12].

У 1798 у Францыі меў сустрэчы з прадстаўнікамі Дырэкторыі і Напалеонам, якія імкнуліся выкарыстаць ягонае імя для ўзняцця паўстання ў акупаваных Аўстрыяй землях Рэчы Паспалітай. Аднак генерал адмовіўся падтрымаць Францыю ў барацьбе супраць Расіі.

7 жніўня 1798 уступіў у Парыжы ў эмігранцкае «Таварыства рэспубліканцаў», дзе рашуча выказваўся за ўсталяванне рэспубліканскага ладу ў адноўленай Рэчы Паспалітай. Па падзенні Напалеона Т. Касцюшка двойчы беспасярэдне звяртаўся да імператара Аляксандра I, які абяцаў надаць дапамогу ў вырашэнні пытанняў, звязаных з адраджэннем Рэчы Паспалітай, аднак насамрэч нічога істотнага ў гэтым кірунку не зрабіў.

У адным з лістоў да Аляксандра І ён пісаў[10]:

Левыя коскі Нарадзіўся я ліцвінам... смуга будучыні яшчэ пакрывае лёс маёй роднай зямлі... Правыя коскі

Улетку 1815 года Т. Касцюшка пераехаў у швейцарскае места Салюр, дзе 15 кастрычніка 1817 памёр беспатомным а дзясятай гадзіне вечара ў доме свайго сябра Франца Ксавэрыя Цэлтнэра. Праз чатыры дні (у поўдзень 19 кастрычніка) генэрала пахавалі на мясцовых могілках. А 2223 чэрвеня 1818 цела Т. Касцюшкі ўрачыста перанесьлі ў Кракаў і перазахавалі на Вавэлі, побач з магіламі іншых выбітных людзей[13].

[правіць] Ушанаванне памяці

Помнік Тадэвушу Касцюшку ў парку г.Мілуокі
Паштовая марка Беларусі, 1994 год

Зноскі

  1. Верагодная дата, паводле Т. Карзона (1894). Магчыма, 30 лістапада 1745.
  2. 2,0 2,1 Радаводы Касцюшкаў // Анатоль Бензярук. Касцюшкі-Сяхновіцкія. Гісторыя старадаўняга роду. — Брэст: «Акадэмія», 2006. — 132 с.
  3. 3,0 3,1 Тадэвуш Касцюшка — ганаровы грамадзянін Францыі, нацыянальны герой ЗША, Польшчы і Беларусі // «Звязда», 23 сакавіка 1994.
  4. 4,0 4,1 Тадэвуш Касцюшка.
  5. Касцюшкі // Беларусь: энцыкляпэдычны даведнік, 1995 С. 379.
  6. Уладзімер Емяльянчык. Касцюшкі // ЭГБ|4к С. 146.
  7. Уладзімер Емяльянчык. Касцюшкі // ЭВКЛ С. 72.
  8. 88. Хто такі Тадэвуш Касцюшка? // 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі
  9. Тадэвуш Корзан, Kościuszko, biografia z dokumentów wysnuta. Кракаў, Варшава, 1894.
  10. 10,0 10,1 Я. Юхо, У. Емяльянчык. «Нарадзіўся я ліцьвінам…». — Менск: Навука і тэхніка, 1994.
  11. 11,0 11,1 Уладзімер Емяльянчык. Касцюшка Тадэвуш // ЭГБ С. 145.
  12. Уладзімір Емяльянчык. Касцюшка Тадэвуш // 2к  // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. С. 72.
  13. Кароткая біяграфія вялікага чалавега (Тадэвуш Касцюшка, 1746—1817) // Анатоль Бензярук. Касцюшкі-Сяхновіцкія. Гісторыя старадаўняга роду. — Брэст: «Акадэмія», 2006. — 132 с.

[правіць] Літаратура

  • Беларусь і Тадэвуш Касцюшка: спадчына, час, здабыткі : матэрыялы Міжнароднага семінара, Беларускі дзяржаўны універсітэт, Мінск, 28-29 лістапада 2000 г. Сустрэча другая / [рэдакцыйная калегія : Я.А. Юхо (адказны рэдактар) і інш.]. - Мінск : [НАРБ], 2002. - 207 с.
  • Бензярук, А. Загадка Тадэвуша Касцюшкі/ Анатоль Бензярук // Беларуская Мінуўшчына. 1998. № 1. С. 33-36. (Пяроспар).
  • Бензярук, А. Пад зоркаю Касцюшкі/ Анатоль Бензярук // Памяць нашае зямлі : гісторыка-культурныя мясціны Жабінкаўскага раёна / Анатоль Бензярук. Брэст, 2002. С. 13-15.
  • Ермоленко, В.А. Имя Костюшко на карте Австралии/ В.А. Ермоленко, Р.А. Жмойдяк // Вестник БГУ. Серия 2, Химия. Биология. География. 1994. № 2. С. 77.
  • Касцюшка Андрэй Тадэвуш Банавентура// Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1999. Т. 8. С. 164-165.
  • Касцюшка Андрэй Тадэвуш Банавентура// Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1997. Т. 4. С. 144-146.
  • Касцюшка Андрэй Тадэвуш Банавентура// Беларусь : энцыклапедычны даведнік. Мінск, 1995. С. 379.
  • Касцюшка Андрэй Тадэвуш Банавентура// Асветнікі зямлі Беларускай, X - пачатак XX ст. : энцыклапедычны даведнік. Мінск, 2001. С. 218-223.
  • Касцюшка, сын Беларусі// Спадчына. 1994. № 1. С. 15-23.
  • Касцюшка : Парыж - Нью-Йорк // Спадчына. 1994. № 2. С. 13-19.
  • Конеў, Я. Амерыканская адысея Тадэвуша Касцюшкі : аповесць / Ягор Конеў // Полымя. 2004. № 10. С. 14-64 ; № 11. С. 76-115.
  • Конеў, Я. Літоўская адысея Тадэвуша Касцюшкі // Полымя. — 2009. — № 5-6.
  • Левандоўскі, Я. Касцюшка ў Швейцарыі. Культ героя ў XIX і XX стст./ Ян Левандоўскі ; пераклад з польскай мовы Ганны Цішук // Беларускі гістарычны часопіс. 1994. № 1. С. 57-64.
  • Несцярчук, Л. Герой ЗША і Польшчы вяртаецца ў Мерачоўшчыну/ Леанід Несцярчук // Голас Радзімы. 2004. 15 ліп. (№ 26/29). С. 21.
  • Несцярчук, Л. Бацькаўшчына Тадэвуша Касцюшкі/ Леанід Несцярчук // Беларускі гістарычны часопіс. 2004. № 12. С. 27-30.
  • Рачэўскі, Ст.Р. Тадэвуш Касцюшка : вяртанне на Беларусь/ Ст. Р. Рачэўскі // Веснік Брэсцкага універсітэта. Сацыяльная філасофія. Гісторыя. Эканоміка. Філалогія. Мовазнаўства. 2001. № 3. С. 59-62.
  • Рачэўскі, Ст.Р. Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка: асоба ў антрапанімічным асвятленні / Ст. Р. Рачэўскі // Веснік Брэсцкага універсітэта. Экафіласофія. Права. Літаратуразнаўства. Мовазнаўства. Педагогіка. 2000. № 5. С. 70-73.
  • Сімакоў, А. "Індзейская вайна" Тадэвуша Касцюшкі/ Алесь Сімакоў // Беларускі гістарычны агляд. 1998, Т. 5, сшытак 1. С. 112-115.
  • Тадэвуш Касцюшка і яго час: матэрыялы Міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай 210-годдзю паўстання пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі, 20-21 мая 2004 г. / УА "Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А.С. Пушкіна" ; навуковы рэдактар Н.П. Галімава. - Брэст : [б. в.], 2004. - 114 с.
  • Талочка, М. Пан Тадэвуш / Міхал Талочка // Літаратура і мастацтва. 2002. 29 лістап. (№ 47). С. 1, 4-5.
  • Чаропка, В. "Сябар прыгнечаных, вораг прыгнятальнікаў".Тадэвуш Касцюшка ; Мерачоўшчына-Сяхновічы / Вітаўт Чаропка // Беларускі гістарычны часопіс. 2004. № 12. С. 9-21, 31-35.
  • Юхо, Я. "Нарадзіўся я ліцьвінам…": Тадэвуш Касцюшка / Я. Юхо, У. Емяльянчык. - Мінск : Навука і тэхніка, 1994. - 64 с. - (Нашы славутыя землякі).
  • Юхо, Я.А. За вольнасць нашу і вашу: Тадэвуш Касцюшка / Я.А. Юхо. - Мінск : Навука і тэхніка, 1990. - 52 с. : іл., [8] л. іл.
  • Юхо, Я. Наш нацыянальны герой / Язэп Юхо // Сыны і пасынкі Беларусі / укладальнік С.В. Барыс. Мінск, 1996. С. 95-134.
  • Szyndler B. Tadeusz Kościuszko, 1746-1817. - Warszawa, 1991.

[правіць] У Сеціве

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах