Тадэвуш Мазавецкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Тадэвуш Мазавецкі
Tadeusz Mazowiecki
Tadeusz Mazowiecki 80th birthday.jpg
сцяг
40-ы Старшыня Савета Міністраў Польшчы
24 жніўня 1989 — 4 студзеня 1991
Прэзідэнт: Войцех Ярузельскі
Лех Валенса
Папярэднік: Чэслаў Кішчак
Пераемнік: Ян Кшыштаф Бялецкі
 
Партыя: «Салідарнасць», Дэмакратычная ўнія (з 1990), Унія Свабоды (з 1994)
Адукацыя: юрыст, Варшаўскі ўніверсітэт
Веравызнанне: каталік
Нараджэнне: 18 красавіка 1927({{padleft:1927|4|0}}-{{padleft:4|2|0}}-{{padleft:18|2|0}})
Плоцк, Польская Рэспубліка
Смерць: 28 кастрычніка 2013({{padleft:2013|4|0}}-{{padleft:10|2|0}}-{{padleft:28|2|0}}) (86 гадоў)
Варшава, Польшча
 
Узнагароды:
Ордэн Белага арла
Залаты медаль «За заслугі ў культуры Gloria Artis»
Вялікі крыж ордэна За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай
Вялікі крыж ордэна Заслуг, Венгрыя
Вялікі крыж ордэна Святога Рыгора Вялікага
Вялікі афіцэр ордэна Ганаровага легіёна

Тадэвуш Мазавецкі (польск.: Tadeusz Mazowiecki; 18 красавіка 1927, Плоцк — 28 кастрычніка 2013, Варшава) — польскі палітычны дзеяч, публіцыст.

Скончыў юрыдычны факультэт Варшаўскага ўніверсітэта, аднак юрыстам не працаваў, а адразу заняўся публіцыстыкай. У 1950 пачаў працаваць у каталіцкім штотыднёвіку у Вроцлаве, займаўся пытаннямі моладзі. Уваходзіў у каталіцкую арганізацыю «Знак», якая ў 1968 была арганізатарам студэнцкіх дэманстрацый. У 1970-х падтрымліваў кантакты з нелегальным Камітэтам абароны рабочых. Быў паплечнікам Леха Валенсы ў «Салідарнасці». У жніўні 1980 стаў ініцыятарам ліста групы інтэлектуалаў і падтрымку бастуючых рабочых узбярэжжа. Быў дарадцам прафсаюза «Салідарнасць», а ў 1981 заняў пасаду галоўнага рэдактара выдання «Tygodnik Solidarność». Пасля ўвядзення ваеннага становішча ў снежні 1981 быў інтэрнаваны.

У чэрвені 1989 абраны ў Сейм. У жніўні таго ж года быў вылучаны ў якасці аднаго з кандыдатаў на пасаду кіраўніка польскага ўрада, як пасярэдніка паміж Л. Валенсам і прыхільнікамі В. Ярузельскага. 19 жніўня 1989 прэзідэнт Ярузельскі прыняў адстаўку генерала Кішчака, кандыдатуру якога не патрымаў Сейм, і прызначыў Старшынёй Савета Міністраў Польскай Народнай Рэспублікі Тадэвуша Мазавецкага. 7 верасня Тадэвуш Мазавецкі сфармаваў першы некамуністычны ўрад Польшчы. У ім 11 пасад занялі прадстаўнікі «Салідарнасці», 4 пасады — ПАРП, 4 пасады — Аб'яднаная сялянская партыя, 3 — Дэмакратычная партыя, і 1 — Салідарнасць сялян-аднаасобнікаў. У сваёй першай прамове перад Соймам Мазавецкі заявіў, што доўгатэрміновай стратэгічнай мэтай кабінета стане «вяртанне да рынкавай эканомікі і змяненне ролі дзяржавы ў гаспадарчай сферы». Першай замежнай паездкай Тадэвуша Мазавецкага стаў візіт у Італію, дзе 20 кастрычніка 1989 года ён наведаў Ватыкан і быў прыняты папам Янам Паўлам II.

На прэзідэнцкіх выбарах 1990 заняў 3-е месца, а затым, 4 студзеня 1991, падаў у адстаўку з пасады прэм'ера. У 1990 адышоў ад «Салідарнасці» і заснаваў Дэмакратычны саюз. У 1997 годзе Тадэвуш Мазавецкі напісаў прэамбулу Польскай Канстытуцыі. Быў дарадцам прэзідэнта Б. Камароўскага

Памёр 28 кастрычніка 2013 ва ўзросце 86 гадоў у Варшаве[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]