Тадэвуш Паўлікоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тадэвуш Паўлікоўскі
польск.: Tadeusz Pawlikowski
Дата нараджэння 9 лістапада 1861(1861-11-09)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 верасня 1915(1915-09-28) (53 гады)
Месца смерці Кракаў
Месца пахавання
Грамадзянства Польшча
Жонка Idalia Pawlikowska[d][1]
Дзеці Alfred Woycicki[d]
Прафесія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тадэвуш ПАЎЛІКОЎСКІ (польск.: Tadeusz Pawlikowski; 9.11.1861, с. Мядыка Падкарпацкага ваяв., Польшча28.9.1915) — польскі рэжысёр і тэатральны дзеяч; рэфарматар польскай сцэны.

Музычную адукацыю атрымаў у Вене, Лейпцыгу, Веймары, тэатральную — у Веймары і Майнінгене (у Л. Кронека). У 1882-93, 1908-12 выступаў як тэатральны і музычны крытык у прэсе Кракава і Львова. У 1898-99 і 1913-15 дырэктар і рэжысёр Кракаўскага, у 1900-06 Львоўскага гарадскіх тэатраў. Ставіў п'есы М. Метэрлінка, Г. Ібсена, Г. Гаўптмана, М. Горкага, А. Чэхава, А. Стрындберга і інш. Прапагандаваў сучасныя яму формы інсцэнізацыі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Pajączkowski F. Teatr lwowski pod dyrekcją Tadeusza Pawlikowskiego 1900-1906. Wydawnictwo Literackie, Kraków, 1961
  • Grzymała-Siedlecki A. Tadeusz Pawlikowski i jego krakowscy aktorzy. Kraków, 1971.