Тадэвуш Рэйтан
| Трэба выправіць арфаграфію ў артыкуле!
Магчыма гэты машынны пераклад або выкарыстанне ненарматыўнага правапісу ды лексікону. Для спраўджэння існуюць адмысловыя праграмы.
|
| Тадэвуш Рэйтан Tadeusz Rejtan |
|
Герб «Рэйтан» |
|
| Нараджэнне: | 20 жніўня 1742 Грушаўка |
|---|---|
| Смерць: | 8 жніўня 1780 (37 гадоў) Грушаўка |
| Дынастыя: | Рэйтаны |
| Бацька: | Дамінік Рэйтан |
| Маці: | Тэрэза Валадковіч |
Тадэвуш Рэйтан герба Рэйтан (польск.: Tadeusz Rejtan, Tadeusz Reytan; 20 жніўня 1742 — 8 жніўня 1780) — удзельнік Барскай канфедэрацыі, дэпутат Сойма Рэчы Паспалітай ад Навагрудскага ваяводства ВКЛ. Паходзіў з роду салдат-наймітаў, абшарнікаў прускага паходжання, асеўшых у ВКЛ у XVII ст.
Змест |
Біяграфія[правіць]
Сын заможнага землеўладальніка - Дамініка Рэйтана, гербу "Пагонь Руская" навагрудскага падкаморыя. Брат Міхала -вядомага паляўнічага, пісара земскага навагрудскага. Прававед. Юрыст. Аўтар мемуараў, шматлікіх маніфестаў, заяваў, суплік. Капітан артылерыі замка Ляхавічы. Радчы прыватнага войска князя К. Радзівіла. Езуіт.
Абранне паслом[правіць]
У жнiўнi 1772 г. кіраўнікі - Расіі, Аўстрыi і Прусіі, аслабiўшы Рэч Паспалiтую, дамовiлiся аб першым падзеле яе тэрыторыі памiж сабою. 18 верасня таго ж года гэтыя дзяржавы давялi да ўлад Рэчы Паспалiтай аб ужо адбыўшымся факце падзелу яе тэрыторыі і запатрабавалі склікання надзвычайнага сейма, каб фармальна пацвердзiць законнасць сваіх захопаў. Ад складовай часткi Рэчы Паспалiтай, тэрыторыi Вялiкага княства Лiтоускага (ВКЛ), на карысць Расійскай імперыі адрывалася, у прыватнасці, усходняя частка беларускiх зямель з Полацкам, Вiцебскам, Магiлевам і Гомелем агульным памерам прыблізна ў 82 тыс. кв. км, насельнiцтвам звыш аднаго мільёна чалавек. Кароль Станiслаў Аўгуст, апынуўшыся ў дыпламатычнай ізаляцыi, калi краіна была фактычна акупавана іншаземнымi войскамі, вымушаны быў выдаць універсал аб скліканні павятовых сеймікаў. Яны павiнны былі абраць паслоў ад Польшчы і ВКЛ на вальны сейм у Варшаве, якi прызначаўся на 19 красавіка 1773 г. Наваградскае ваяводства на той час складалася з трох паветаў - Наваградскага, Слонiмскага і Ваўкавыскага. Ад кожнага з іх мясцовы сеймік абiраў двух паслоў на вальны сейм. 22 сакавіка 1773 г. пасламi на сейм у Варшаву былi абраныя наваградцы Тадэвуш Рэйтан (1742 -1780) і Самуэль Корсак (1745 — 1794). Згодна з традыцыяй для такіх паслоў на агульнадзяржаўны сейм ад імя павятовага сеймiка выпрацоўвалася і прымалася спецыяльная інструкцыя. Паслы павiнны былi ўсiмi сiламi адстойваць на сейме наказ шляхты, нi ў чым не адступаючы ад яго. Інструкцыя, якую атрымалі паслы вылучалася катэгарычнасцю сваіх наказаў. Рэйтан і Корсак павiнны былi настойваць на поўнай эвакуацыi расiйскiх войскаў з тэрыторыі Княства. Яны атрымалі наказ перашкаджаць працы сейма, пакуль не будуць абраныя спецыяльныя прадстаўнiкі да іншых еўрапейскіх дзяржаў з мэтай атрымання пэўных гарантый па захаваннi цэласцi Рэчы Паспалiтай.
Вальны сейм[правіць]
На першых пасяджэннях сейма яны адкрыта выступiлi супраць здрадніцтва пасла з Польшчы Адама Панінскага, маршалка прарасійскай канфедэрацыі. Яны заклікалі іншых паслоў не дапусціць абрання Панiнскага сеймавым маршалкам і тым самым, па сутнасці, сарваць сейм. На адным з паседжанняў Т. Рэйтан, дамагаючыся ад паслоў такога рашэння і не выпускаючы іх з залы паседжанняў, лёг крыжам перад выхадам. Ён крычаў: "Тапчыце мяне, не тапчыце дзяржаву!". Змаганне Т. Рэйтана і С. Корсака на сейме працягвалася з 19 па 22 красавіка 1773 г., да таго часу, пакуль Станіслаў Аўгуст пад пагрозай расiйскага пасла ўвесці войскі ў Варшаву і дашчэнту разбiць горад і яго наваколле, быў вымушаны, як і большасць паслоў, далучыцца да канфедэрацыi. Пасля гэтага ў працах сейма, якi далучыўся да прарасійскай канфедэрацыі, Т. Рэйтан і С. Корсак удзелу ўжо не прымалi.
Смерць[правіць]
Апошнія годы свайго жыцця правёў у радавым маёнтку Грушаўцы пад Ляхавічамі, дзе памёр у 1780 г., скончыўшы жыццё па адной з версій самагубствам. 3-за гэтага не мог быць пахаваны на могілках. Магіла яго да гэтага часу не знойдзеная. У 1930 годзе камісія расшукала месца спачынку патрыёта РП. Рэшткі Т.Р. пасля захоўваліся ў слепе капліцы ў Грушаўцы. Пасля яе разбурэння і асквярнення гробовец з астанкамі Т.Р. знаходзіцца ў прыватным уладанні ў Ляхавічах.
- Іван Саверчанка, Зміцер Санько. 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. Мінск, 1999.
