Тай

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Тай
(Tày)
Tay Women.jpg
Агульная колькасць 1 888 тыс. чал. (2013 г.)
Рэгіёны пражывання Flag of Vietnam.svg В'етнам — 1 723 тыс.

Flag of the People's Republic of China.svg Кітай — 162 тыс.

Мова тай
Рэлігія культ продкаў, будызм
Блізкія этнічныя групы зяй, тайцы, лаа

Тай (саманазва Tày, літаральна "чалавек") — тайскі народ на поўначы В'етнама і поўдні Кітая. Некаторыя прадстаўнікі тай таксама жывуць у Францыі і ЗША. Агульная колькасць (2013 г.) - 1 888 тыс. чал.[1]

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Тай — нашчадкі мігрантаў, якія перасяліліся на поўдзень Кітая і поўнач В'етнама паміж 4 і 1 тысячагоддзямі да н. э. з далін на поўдзень ад ракі Янцзы. Суседзі-в'еты называлі іх тхо[2], аднак у наш час гэты тэрмін выкарыстоўваецца толькі для в'ет-мыонгскага племяннога насельніцтва Паўночнага В'етнама. Сярод кітайцаў распаўсюджаны тэрмін па-дай (кіт.: 岱依族)[3].

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Традыцыйная хаціна на палях

Тай жывуць на ніжніх схілах гор і займаюцца пераважна сельскай гаспадаркай. Вырошваюць галоўным чынам рыс, але таксама клубневыя культуры, кукурузу, садавіну і гародніну.

Вёскі засноўваюць каля падножжа гор. Звычайна яны складаюцца з 15 - 20 гаспадарак. Большыя па памерах паселішчы падзяляюцца на абшчыны з прыкладна такой жа колькасцю двароў. Традыцыйныя хаціны слупавыя. Раней яны будаваліся на па́лях, каб абараніць іх уладальнікаў ад дзікіх жывёл. У наш час распаўсюджаны двухпавярховыя наземныя жытлы, але першы паверх выкарыстоўваецца ў гаспадарчых мэтах, а другі як жыллё. Знутры жылая прастора падзяляецца на дзве камеры. У адной спяць. Другая частка — для баўлення часу і рытуальных дзеянняў. У ёй звычайна месціцца сямейны алтар. У памежных рэгіёнах сустракаюцца ўмацаваныя мураваныя будынкі.

Тай аддаюць перавагу баваўнянай чырвонай вопратцы. Жанчыны апранаюць чорныя штаны, а паверх іх — доўгія спадніцы з вузкімі рукавамі. З правага боку да падпахі робіцца выраз, які шчапляецца шпількамі. І мужчыны, і жанчыны таксама носяць доўгія каляровыя шалікі.

Асновай народнай кулінарыі з'яўляецца клейкая рысавая каша. Яна дапаўняецца смажанымі стравамі з садавіны і гародніны, лясной травой і карэннямі. У паўседзённым жыцці шырока распаўсюджаны алкагольныя напоі, розная выпечка.

У мінулым тай не мелі адзінага палітычнага саюза. Вёскі разам з навакольнымі землямі лічыліся маёмасцю правадыроў, а астатнія жыхары — іх падданымі. Сем'і былі пашыранымі. У казках і легендах узгадваюцца матрылакальныя шлюбы, але ў гістарычны час яны не зафіксаваны. Сексуальныя зносіны да шлюбу не забаронены, але выбар нявесты залежыць ад бацькоў жаніха. Будучая жонка ацэньваецца імі з пункту гледжання дабрабыта яе сям'і, сацыяльнага статусу і гараскопу.

Цяжарныя жанчыны іх мужы павінны прытрымлівацца шматлікіх абмежаванняў. У сям'і нараджэнне сына заўсёды лічыцца святам. Заахвочваецца паважлівае стаўленне дзяцей да аднагодкаў і пажылых. Сямейныя разводы рэдкія.

Народны каляндар заснаваны на месячных цыклах. Кожны цыкл суправаджаецца святам. Тай маюць багаты песенны фальклор.

Рэлігія[правіць | правіць зыходнік]

Большасць вернікаў спавядае будызм. Шырока распаўсюджаны культ продкаў, розныя віды магіі, асабліва астралогія. У культуры кітайскіх тай назіраецца пэўны ўплыў даасізму. Тай вераць у існаванне асобых хатніх духаў і духаў нараджэння. У мінулым агульнавясковыя рытуалы выпраўлялі правадыры. Іх улада лічылася свяшчэннай.

Мова[правіць | правіць зыходнік]

Мова тай належыць да тайскай сям'і моў, мае шэраг дыялектаў. Да пачатку XX ст. тай карысталіся піктаграфічным пісьмом. Пазней быў распрацаваны алфавіт на аснове в'етнамскай лацінскай графікі.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]