Тайпінскае паўстанне

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Тайпінскае паўстанне
Taiping2.PNG
Тайпінская дзяржава ў 1854
Дата Снежань 1850жнівень 1864
Месца Паўднёвы Кітай
Вынік Перамога дынастыі Цын. Знішчэнне Тайпінскай дзяржавы
Cупраціўнікі
Тайпінская дзяржава Сцяг дынастыі Цын (1862-1890) Дынастыя Цын
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Сцяг Францыі Францыя
Камандуючыя
Хун Сюцюань
Ян Сюцын
Шы Дакай #
Сцяг дынастыі Цын (1862-1890) Імператар Сяньфэн
Сцяг дынастыі Цын (1862-1890) Імператар Тунчжы
Сцяг дынастыі Цын (1862-1890) Цысі
Сцяг Вялікабрытаніі Чарльз Джордж Гордан
Сцяг Францыі Агюст Леапольд Пратэ
Сілы бакоў
1 - 3 млн салдат 2 - 5 млн салдат
~340 тыс. міліцыянераў
Ваенныя страты
~75 тыс. салдат 50+ тыс. салдат
Агульныя страты
~20 млн (уключаючы вайскоўцаў і цывільных)

Тайпінскае паўстанне (18501864) — сялянская вайна ў Кітаі супраць маньчжурскай імперыі Цын, у склад якой уваходзіў Кітай, і замежных каланізатараў. Лідарам паўстання стаў хрысціянін Хун Сюцюань, які стварыў Тайпінскае Нябеснае Царства — незалежная кітайская дзяржава, якая існавала адначасова з маньчжурскай імперыяй. Сама назва «Тайпін» азначае «Вялікі Спакой». Тайпінская дзяржава займала значную частку паўднёвага Кітая, пад яго юрысдыкцыяй знаходзілася каля 30 мільёнаў чалавек. Тайпіны спрабавалі праводзіць радыкальныя сацыяльныя пераўтварэнні, замену традыцыйных кітайскіх рэлігій на спецыфічнае «хрысціянства», пры гэтым Хун Сюцюань лічыўся малодшым братам Ісуса Хрыста.

Тайпінскае паўстанне выклікала чараду мясцовых паўстанняў у іншых частках імперыі Цын, якія змагаліся супраць манчжурскіх улад, нярэдка абвяшчаючы ўласныя дзяржавы. У вайну ўвязаліся таксама замежныя дзяржавы. Становішча ў краіне стала катастрафічным. Тайпіны занялі буйныя гарады, спачуваючыя тайпінам паўстанцы занялі Шанхай, прадпрымаліся паходы на Пекін і ў іншыя часткі краіны.

Паўстанне было задушана цынскім войскам пры падтрымцы брытанцаў і французаў. Вайна прывяла да велізарнай колькасці ахвяр — па адзнаках, ад 20 да 30 мільёнаў чалавек.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]