Тайфун

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Зборная схема маршрутаў ціхаакіянскіх тайфунаў у 1980—2005 гг.

Тайфун (ад кіт. трад. 颱風, спр. 台风 , піньінь: táifēng, пал.: тайфун) — трапічны цыклон штармавой і ўраганнай сілы, тыповы для паўночна-заходняй часткі Ціхага акіяна. У цэнтральнай частцы тайфунаў назіраецца найбольшае зніжэнне ціску паветра на паверхні мора, дасягае 650 мм рт.сл. (цыклон Тып, 1979).

Зона актыўнасці тайфунаў, на якую прыпадае трэцяя частка агульнай колькасці трапічных цыклонаў на Зямлі, знаходзіцца паміж узбярэжжам Усходняй Азіі на захадзе, экватарам на поўдні і лініяй перамены даты на ўсходзе. Вялікая частка тайфунаў фармуецца з мая па лістапад. Асабліва разбуральным быў сезон тайфунаў 1991 года, калі ля ўзбярэжжа Японіі назіраліся некалькі тайфунаў ціскам 870-878 мбар.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]