Такай-Хедзьялья

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вінаграднікі Такая-Хедзьяльі

Такай-Хедзьялья (Такай) (венг.: Tokaj) — вінаробны раён, дзе робяць такайскія віны з белых гатункаў вінаграду. Асноўная частка рэгіёна знаходзіцца на тэрыторыі Венгрыі; менш славутая яго частка — на поўдні Зэмпліна (7 вёсак у Трэбішаўскі раён) у Славакіі.

Гісторыя вінаробства ў Такаі[правіць | правіць зыходнік]

Такайскі вінны склеп (Венгрыя)

Самае першае сведчанне існавання такайскага вінаробства адносіцца да 1550 года. Венгерскі паэт Іштван Чуяк з Мішкальца венг.: Miscolczi Czulyak István апеў у сваім вядомым жартоўным гімне «Jocoserium» такайскія віны з Тарцаля і Мезеша.

Сучасны спосаб вытворчасці лепшых такайскіх він (з дапамогай высакароднай цвілі Botrytis cinerea) быў вынайдзены капеланам сям'і Ракацы. У 1683 годзе польскія рыцары, якія знялі турэцкую аблогу Вены, прывезлі такайскае віно ў Рэч Паспалітую. У 1703 годзе князь Ракацы адправіў партыю віна Людовіку XIV — з гэтага часа віно набыла вядомасць у Францыі.

У 1908 годзе была афіцыйна зацвержана зона вытворчасці такайскіх він. У той час Венгрыя і Славакія ўваходзілі ў адзінае дзяржаўнае ўтварэнне — Аўстра-Венгрыю; гэтым тлумачацца пазнейшыя прэтэнзіі Славакіі (да якой пасля падзела краіны перайшла частка вінаробнага раёна Такай) на вытворчасць такайскіх він.

Пасля прыхода да ўлады камуністаў (1949 год) шмат якія з традыцый вытворчасці Такая былі парушаны. Толькі ў 1990-я гады старажытныя метады вытворчасці віна пачалі адраджацца, у тым ліку і пад дзяржаўным кантролем.

Славацкі Такай[правіць | правіць зыходнік]

Прэтэнзіі Славакіі на вытворчасць такайскіх він гістарычна абгрунтаваныя. У 1908 годзе, калі была афіцыйна зацвержана зона вытворчасці такайскіх він, Венгрыя і Славакія ўваходзілі ў склад Аўстра-Венгрыі; пасля падзела імперыі да Славакіі адышла частка такайскіх вінаграднікаў — 7 вёсак у Трэбішаўскім раёне на поўдні Зэмпліна.

У сярэдзіне ХХ стагоддзя венгры лічылі за лепшае проста скупляць практычна ўсё віно, якое выраблялася на славацкай частцы такайскіх вінаграднікаў, пасля чаго рэалізоўвалі пад назвай венгерскага такая.

У 1989 годзе славацкія вінаробы выпусцілі на рынак славацкі такай (Tokajske vino), што выклікала доўгачасовую судовую справу паміж дзвюма краінамі, якая да гэтага часу не скончана. Некалькі тыпаў славацкіх такайскіх він, якія вырабляюцца цяпер, вельмі высокай якасці, але значна больш танныя.

Абарона гандлёвай маркі[правіць | правіць зыходнік]

Венгерскія вінаробы змагаюцца за выключнае права на гандлёвую марку «Такай». Складаная судовая справа са Славакіяй — не адзіны выпадак такога роду: у 2008 Венгрыя здолела дамагчыся перайменавання эльзаскага віна такай піно гры ў піно гры д'эльзас. Пры гэтым віны з назвай «Такай» працягвае вырабляць крымскі завод Масандра.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Токай // Джонсон Х., Робинсон Дж. Вино: Атлас мира. М.: Изд-во Жигульского, 2002. с, 250—251.
  • Токай-Хедьялья // Каллек К. вино: иллюстрированая энциклопедия. М.: Лабиринт-Пресс. 2003. С. 224—227, 239

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]